У Празе адбыўся ўрачысты прыём з нагоды 100-годзьдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. У святкаванні ў Пражскай ратушы ўзялі ўдзел каля 200 чалавек, піша Радыё Свабода.

З прамовай выступіла старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

Праская ратуша - гэта адно з самых прэстыжных месцаў чэшскай сталіцы, у якіх праводзяцца ўрачыстыя цырымоніі.

«Ужо сто гадоў беларусы на радзіме і на эміграцыі не забываюць пра 25 Сакавіка 1918 года. Ужо больш за 30 гадоў адзначаю гэтую дату і я. У дзень 100-гадовага юбілею аднаўлення нашай дзяржаўнасці думкі пра БНР асабліва хвалююць і асабліва натхняюць», - сказаў падчас свайго выступу пісьменьнік і журналіст Радыё Свабода Сяргей Абламейка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0