25.03.2018 / 18:44

На праваабаронцаў склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве

Назіральніцы Таццяна Мастыкіна і Наста Лойка

Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра «Вясна», у Савецкім РУУСе на праваабаронцаў-назіральнікаў, затрыманых у нядзелю на плошчы Якуба Коласа, адкуль павінна было стартаваць несанкцыянаванае шэсце, склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КоАП, парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў

«Мы каля РУУС, унутр не пускаюць і нічога не кажуць», — кажа Алесь Бяляцкі.

Затрымана было шэсць праваабаронцаў «Вясны», але некаторых неўзабаве адпусцілі. Пратаколы складзеныя ў дачыненні як мінімум траіх.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру