У слуцкую бальніцу ўвечары 23 сакавіка ў цяжкім стане паступілі мужчына і дзве жанчыны. Наступнай раніцай мужчына і адна з жанчын памерлі. Дактары працягваюць змагацца за жыццё апошняй пацярпелай.

Галоўны доктар Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы Аляксандр Лінкевіч распавёў mlyn.by:

— Пацыенты не змаглі растлумачыць, што з імі здарылася, бо знаходзіліся ў крытычным стане. Супрацоўнікі міліцыі паведамілі нам, што, паводле папярэдніх дадзеных, мужчына і дзве жанчыны напярэдадні распівалі невядомую спіртазмяшчальную вадкасць. У суботу раніцай 67-гадовы случчак і 61-гадовая жыхарка раёна памерлі.

Па словах Аляксандра Лінкевіча, дактары да гэтага часу змагаюцца за жыццё 55-гадовай жанчыны, якая ў цяжкім стане знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні бальніцы.

Абставіны здарэння высвятляюць супрацоўнікі Слуцкага раённага аддзела ўнутраных спраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0