25.03.2018 / 20:16

Акцыя да стагоддзя БНР прайшла і ў Кобрыне 2

У Кобрыне адбыўся санкцыянаваны ўладамі пікет да 100-годзьдзя БНР, у якім узялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек, піша Радыё Свабода.

Як сказаў арганізатар акцыі, кобрынскі актывіст Алесь Мех, людзі з задавальненнем фатаграфаваліся на пікеце з бел-чырвона-белымі сцягамі, на стэндах знаёміліся з гісторыяй БНР.

«Усе прайшло карэктна. Людзі прыходзілі, бралі інфармацыйныя буклеты, фатаграфаваліся на фоне бел-чырвона-белых сьцягоў. Гэта былі цэлыя сем'і зь дзецьмі. Падыходзіла шмат моладзі. Пыталіся, дзе набыць бел-чырвона-белыя сьцягі. Усе сьцягі я раздаў моладзі, якая засталася да 15.00. Здымалі з дрэўкаў і даравалі. Аддаў усе», — сказаў ён.

0
Гаспадар літоўскі. / Адказаць
25.03.2018 / 20:59
Жыве Беларусь !
0
Марыя / Адказаць
25.03.2018 / 21:23
Малайцы! Са Сьвятам!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру