48 чалавек сталі ахвярамі пажару ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» у Кемерава. Пра гэта паведамляе ria.ru са спасылкай на дадзеныя аператыўнага штаба.

У штабе таксама паведамілі, што цяпер вядуцца пошукі яшчэ 16 чалавек. Па словах выратавальнікаў, яны могуць знаходзіцца ў кіназалах, якія з чацвёртага паверху праселі на трэці.

Раней паведамлялася пра 37 загінулых. Паводле апошніх звестак, у пажары пацярпелі 84 чалавекі.

У расійскім Кемераве ў гандлёвым цэнтры згарэлі дзясяткі людзей — дзеці падпалілі паралон у батутнай зале 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0