Меркаванні2828

Галіна Абакунчык: Дазваляюць святкаваць толькі ў загоне, а за ягонымі межамі ты бяспраўны

Сваім досведам святкавання Дня Волі падзялілася ў сваім фэйсбуку журналістка Галіна Абакунчык.

Мая тлустая рыса пад эйфарыяй удалага сьвята. Пасьля ўрачыстай часткі выходжу на вуліцу, каб даехаць дадому. У руках вярба-кветкі і невялікі бел-чырвона белы сьцяг. Але ад Опернага не дайшла нават да найбліжэйшага прыпынку на Нямізе: падкатвае сіні бус. Мне тлумачыць ня трэба, хто гэта і чаго патрэбна — хуценька разварочваюся і спрабую шмыгнуць у метро. Іх таксама вучыць ня трэба — даганяюць дзьве шафы, бяруць пад ручкі і вязуць красотку катацца. Ніякіх тлумачэньняў, хто яны, куды і чаго вязуць. Запэўніваньні, што іду з дазволенага сьвята дадому, нікога не чапаю, маю пашпарт — ні на што ня дзейнічаюць.

У Цэнтральным РАУСе звычайная схема — адабраныя рэчы, забаронена тэлефанаваць, забарона нават на прыбіральню. Патрабуюць адкатаць пальчыкі «па закону», па законе і адмаўляюся. Праз некаторы час прыводзяць яшчэ адну журналістку Адар'ю Гуштын з бел-чырвона-белым сьцягам на плячах, сына майго калегі Віталя Цыганкова і яшчэ аднаго маладзёна Аляксандра. Гэтых адпрацавалі папоўнай — з пальчыкамі і ўсімі дзяламі.

Нас з Адар'яй праз чатыры гадзіны гэтак жа моўчкі, без аніякіх тлумачэньняў і прыбачэньняў раптам адпускаюць, астатніх — на Акрэсьціна. І гэта толькі у адным РАУСе і толькі пры мне. А колькі людзей адседзелі і зараз застаюцца сядзець у іншых РАУСах, якія таксама ішлі на дазволенае ці з дазволенага сьвята? Колькі забралі ранкам, напярэдадні? Пра якую эйфарыю гаворка? Што зьмянілася, што «дазваляюць» сьвяткаваць толькі ў загоне, а за ягонымі межамі ты ўжо адмарозак, зь якім можна абыходзіцца на ўласны густ? Ёсьць сумневы як да нас насамрэч ставіцца рэпрэсыўная машына?

Зьмянілася хіба толькі тое, што далі ёй дадатковы шанец легітымізавацца яшчэ больш — заўтра ж выцьця будзе ня мерана пра «лібэралізацыю». Ну і хіба хтосьці яшчэ атрымаў для сябе ім вядомыя дывідэнды — усё. Для іншых грамадзян і патрыётаў — не зьмянілася нічога. Добрая была б бочка зь мёдам, але дзёгаць нікуды ня дзенеш.

Каментары28

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць