Адміністрацыйныя справы затрыманых 25 сакавіка ў Мінску актывістаў, валанцёраў, праваабаронцаў і проста грамадзян, разглядаюцца сёння ў судах Мінска. Большасць працэсаў пройдзе, меркавана з 12 гадзіны, у судзе Савецкага раёна Мінска, піша spring96.org.

Па звестках праваабаронцаў, складзена больш дзесятка пратаколаў правапарушэнняў па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Некалькі чалавек абвінавацілі ў непадпарадкаванні службовай асобе па арт. 23.4 КаАП.

Вядома, што пратаколы складзены на валанцёраў-назіральнікаў Максіма Кавалёва (ч.3. арт 23.34), Таццяну Мастыкіна (арт. 23.34 і 23.4 КаАП), Андруся Крэчку (ч.1 арт. 23.34), Ігара Багачова (ч.1. арт. 23.34), праваабаронцу Насту Лойка (ч.1. арт. 23.34).

Суды таксама чакаюць грамадскіх актывістаў Сяргея Спарыша, Валянціна Троцкага, Алену Талстую, Вольгу Нікалайчык (суд Партызанскага раёна), Валерыя Бычкоўскага, Артура Журава, Галіну Цярэнцьеву.

Па папярэдніх дадзеных, колькасць затрыманых 25 сакавіка у Мінску складае крыху больш за 60 чалавек. На раніцу 26 сакавіка ўстаноўленыя прозвішчы 42 затрыманых. У іншых гарадах на розны час затрымлівалі каля 50 чалавек. Некалькі чалавек пакінулі ў ізалятарах часовага ўтрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0