У Маскве на 63-м годзе жыцця памёр вядомы бізнесмен Сяргей Маўродзі.
Па інфармацыі «МК», напярэдадні ў раёне 1.00 Маўродзі быў шпіталізаваны з аўтобуснага прыпынку на вуліцы Палікарпава. Выпадковы мінак выклікаў яму «хуткую» - Маўродзі скардзіўся на слабасць і болі ў сэрцы.
Маўродзі быў шпіталізаваны. Выратаваць яго не ўдалося - сёння раніцай ён памёр.
Маўродзі праславіўся арганізацыяй найбуйнейшай фінансавай піраміды «МММ». У 1994 годзе яна акумулявала траціну бюджэта Расіі.