Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да пяці інтэрнэт-рэсурсаў і 12 групаў і персанальных старонак «Укантакце». Такая інфармацыя размешчана на сайце ведамства.
«На падставе рашэнняў суда Цэнтральнага раёна Мінска і кіруючыся артыкуламі 38, 511 Закона аб СМІ, Міністэрства інфармацыі 26 сакавіка прыняла рашэнне пра абмежаванне доступу да 5 інтэрнэт-рэсурсаў, а таксама 12 групаў і персанальных старонак сацыяльнай сеткі «УКантакце» за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», — гаворыцца ў паведамленні.
Каментары