Частка смецця з Ціхага акіяна. Фота гэтае і ніжэй: Ocean Cleanup Foundatio

Частка смецця з Ціхага акіяна. Фота гэтае і ніжэй: Ocean Cleanup Foundatio

Смеццевая пляма з пластыка і іншых адходаў, выкінутых людзьмі, знаходзіцца ў паўночнай частцы Ціхага акіяна. Яе фарміруюць акіянічныя плыні, якія збіраюць усё сусветнае смецце ў адно месца, дзе ягоная канцэнтрацыя даволі высокая.

Раней памеры плямы атрымлівалася ацаніць толькі прыблізна. У новым даследаванні з выкарыстаннем двух самалётаў і 18 лодак навукоўцы склалі дакладную карту смеццевага ўтварэння.

Высветлілася, што ягоная плошча нашмат большая, чым лічылася раней. Яна складае 1,6 мільёна квадратных кіламетраў, што амаль у восем разоў перавышае плошчу нашай краіны (207 тысяч квадратных кіламетраў). Агульная маса ўсяго смецця — 79 тысяч тон. Па дадзеных даследчыкаў, пляма працягвае «расці экспанентна».

«Вынікі трывожныя, яны сапраўды сведчаць аб экстранасці гэтай сітуацыі», — кажа адзін з даследчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?