Нямецкія ўлады прынялі рашэнне пра высылку чатырох расійскіх дыпламатаў з-за інцыдэнту з атручваннем экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі, піша Sueddeutsche Zeitung са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Паведамляецца, што ўлады ФРГ афіцыйна абвесцяць пра гэта рашэнне ў другой палове дня 26 сакавіка.
Акрамя таго, адзначаецца, што такая мера стала зваротнай рэакцыяй на нежаданне расійскага боку садзейнічаць у расследаванні выкарыстання хімзброі ў інцыдэнце з атручваннем, а таксама знакам салідарнасці з брытанскім бокам.