AFP
Злучаныя Штаты ў сувязі з атручваннем у Брытаніі экс-супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля высылаюць 60 расійскіх дыпламатаў, паведаміў у панядзелак высокапастаўлены супрацоўнік Белага дома.
«Мы высылаем 48 супрацоўнікаў дыпламатычнай місіі і яшчэ 12 супрацоўнікаў місіі ААН. Усяго 60 дыпламатаў», — паведаміў ён.
На мінулым тыдні лідары краін ЕС узгаднілі на саміце агульную заяву па інцыдэнце ў Солсберы, паказаўшы, што згодны з ацэнкай ўрада Брытаніі аб «вельмі імавернай» адказнасці Расіі і адсутнасці «іншага праўдападобна тлумачэння». Акрамя таго, на Еўрарадзе было ўзгоднена рашэнне пра адкліканне пасла ЕС у Расіі.
Сёння пра гатоўнасць выслаць расійскіх дыпламатаў заявілі Нямеччына, Польшча, Францыя, Чэхія, а таксама краіны Балтыі. Вядома, што Варшава, Берлін і Парыж высылаюць па чатырох расійскіх дыпламатаў кожная.
Хто высылае расійскіх дыпламатаў і ў якой колькасці:
ЗША: 48 супрацоўнікаў дыпламатычнай місіі і 12 супрацоўнікаў місіі ААН
Францыя: 4 дыпламаты
Польшча: 4 дыпламаты
Украіна: 13 дыпламатаў
Эстонія: 1 вайсковага аташэ
Літва: 3 дыпламатаў, у тым ліку 2 вайсковых аташэ
Данія: 2 дыпламатаў
Латвія: 1 дыпламата і супрацоўніка «Аэрафлота»
Італія: 2 дыпламатаў
Нідэрланды: 2 дыпламатаў
Германія: 4 дыпламатаў
Чэхія: 3 дыпламатаў
Канада: 4 супрацоўнікаў пасольства і генконсульства
Фінляндыя: 1 дыпламата
Румынія: 1 дыпламата
Харватыя: 1 дыпламата
Вялікабрытанія: 23 дыпламаты