26.03.2018 / 16:42

У Баранавіцкім раёне невядомыя ў масках уварваліся ў дом пенсіянеркі. Жанчыну звязалі і запатрабавалі грошай 8

Напад адбыўся 26 сакавіка, каля 2-й гадзіны ночы, у вёсцы Русіна, паведамляе Intex-press.

Пацярпелай жанчыне каля 70 гадоў, яна пражывае адна, распавялі суседзі пенсіянеркі.

Ноччу ў яе дом праніклі дзве жанчыны і мужчына ў масках і пальчатках.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у тых, хто нападаў, быў нож, а перад тым, як увайсці ў дом, яны перарэзалі тэлефонны кабель. Злачынцы прывязалі гаспадыню дома да ложка, збілі і запатрабавалі грошай.

Якую суму скралі рабаўнікі пакуль не вядома.

Кровать, к которой привязали пострадавшую. Фото: Евгений ТИХАНОВИЧ

Ложак, да якога прывязалі пацярпелую.

Да раніцы пацярпелая здолела вызваліцца ад вяроўкі. Пасля гэтага яна пайшла да суседзяў, і тыя выклікалі міліцыю.

Окно, через которое в дом пробрались преступники. Фото: Евгений ТИХАНОВИЧ

Акно, праз якое ў дом прабраліся злачынцы.

Зараз пацярпелая знаходзіцца ў шпіталі. На месцы злачынства працуе міліцыя.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
самавыдвіжэнец / Адказаць
26.03.2018 / 16:47
Уся ж міліцыя занятая, хапаюць бел-чырвона-белых 
0
Мікола / Адказаць
26.03.2018 / 17:05
Шукайце сярод "тэатралаў", як казаў Шуневіч - "работа под прікрытіем", у цывільным
1
Мікола / Адказаць
26.03.2018 / 17:07
Увогуле, як казаў Шуневіч - супраціўляцца супрацоўнікам у цывільным не дазволена нікому.
Практыка паказвае можна 4 гады атрымаць
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру