Украінскія памежнікі затрымалі ў Азоўскім моры расійскае судна з камандай з 10 чалавек, паведамляецца на сайце Дзяржпагранслужбы краіны ў панядзелак, 26 сакавіка.

Рыбалавецкае судна «Норд» перахапілі непадалёк ад Абіточнай касы. Адзначаецца, што яно зарэгістравана ў адным з партоў Крыма, які Украіна лічыць сваёй тэрыторыяй. «Акрамя гэтага, члены каманды судна парушылі парадак выезду з часова акупаванай тэрыторыі Украіны. Усе яны мелі так званыя пашпарты грамадзян Расеі, выдадзеныя ў горадзе Керч», — адзначаецца ў паведамленні.

Судна адканваіравалі ў порт Бярдзянска для далейшых разбораў. Каманда затрыманая, у дачыненні да ўсіх членаў экіпажа распачатыя адміністрацыйныя справы па артыкуле аб парушэнні парадку ўезду на часова акупаваную тэрыторыю Украіны, у дачыненні да капітана была накіравана заява ў Службу бяспекі краіны (СБУ) аб парушэнні ім аналагічнага артыкула Крымінальнага кодэксу.

Таксама на борце быў выяўлены трал для лоўлі рыбы і пяць тон морапрадуктаў.

Як пацвердзіла «Інтэрфаксу» крыніца, знаёмая з сітуацыяй, расійская пагранслужба ўжо атрымала гэтую інфармацыю і разбіраецца ў сітуацыі. Судна «Норд» з'яўляецца маламерным рыбалоўным сейнерам, яно належыць вытворчаму кааператыву «Рыбалоўчы калгас імя Першага мая» ў Керчы. Кампаніі таксама вядома пра інцыдэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0