На святкаванні Дня Волі 25 сакавіка ля Опернага тэатра ў Мінску як звычайныя наведнікі, так і журналісты Tut.by, «Радыё Свабода» і «Белсата» страцілі некалькі дронаў. Яны проста страцілі кантроль над прыладамі. Журналісты мяркуюць, што гэта праца сілавікоў.

Насамрэч, зброя для глушэння дронаў існуе і распрацоўваецца нават у самой Беларусі. Яшчэ ў 2017 годзе на выставе ў Эміратах канструктарскае бюро «Радар» паказала спецыяльную антыдронавую вінтоўку.

Вінтоўка пад назвай «Гроза-Р» можа глушыць сігналы спадарожнікавай навігацыі на адлегласці да пяці кіламетраў, а сігналы кіравання дронамі — да двух кіламетраў.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?