Вялікабрытанія выдала ордары на арышт маёмасці грамадзян Расіі, паходжанне якой невядома. Пра гэта заявіў у панядзелак на прэс-канферэнцыі ў Таліне міністр абароны Злучанага Каралеўства Гэвін Уільямсан, паведамляе ТАСС.

«У бліжэйшыя тыдні і месяцы ўрад будзе працаваць вельмі старанна і займацца рашэннем праблемы. Ужо выдадзены ордары на арышт маёмасці невядомага паходжання. Адпаведны закон якраз нядаўна ўступіў у сілу. Наша задача заключаецца ў тым, каб улічыць усю набытую незразумелым спосабам маёмасць, для гэтага ўжо прынятыя неабходныя крокі».

Калі ўладальнік не здолее даць належных тлумачэнняў, то на яго ўласнасць будзе накладзены арышт. Пры гэтым новыя правілы распаўсюджваюцца і на «палітычна значных асоб».

15 сакавіка міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Барыс Джонсан не выключыў магчымасць арышту на тэрыторыі сваёй краіны актываў багатых расіян, звязаных з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0