Бацькоў не пускаюць на апазнанне без папярэдняй згоды на падпіску пра неразгалошванне. Пра гэта паведамляе «Эхо Москвы» са спасылкай на мясцовага жыхара.
Таксама вядома, што паліцыя адбірае камеры і мабільныя тэлефоны ў жыхароў дамоў, прылеглых да гандлёвага цэнтра «Зімовая вішня». Паводле слоў мясцовых жыхароў, ад сведкаў здарэння таксама патрабуюць падпіскі пра неразгалошванне. Афіцыйных паведамленняў на гэты конт няма.