На кадры, знятыя падводным апаратам на глыбіні 800 метраў ля Азорскіх выспаў, трапіла самка вудзільшчыка з сямейства каўлафрынавых. Яе даўжыня складае каля 16 сантыметраў. Навукоўцы аднеслі яе да віду Caulophryne jordani, піша часопіс Science.

Упершыню ў гісторыі атрымалася зняць самку з прымацаваным да яе самцом. Яны ў вудзільшчыкаў вельмі маленькія і фактычна зліваюцца з самкамі, атрымліваючы ўсе пажыўныя рэчывы з іх арганізма.

«Я вывучаў гэтых рыб большую частку свайго жыцця, але ніколі не бачыў нічога падобнага», — распавёў біёлаг Тэд Піч з Вашынгтонскага ўніверсітэта ў Сіэтле.

Навукоўцаў уразіў таксама і той факт, што валокны плаўнікоў у рыбы свяціліся. Пры гэтым пакуль незразумела, ці адлюстроўвалі яны святло пражэктараў падводнага апарата, ці выпраменьвалі яго самі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?