Тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі пераходзяць на HD з 29 на 30 сакавіка. Зараз заканчваецца тэставанне закупленага і ўсталяванага абсталявання для пераходу на фармат высокай выразнасці.
Паступова вытворчасць усяго тэлевізійнага кантэнту медыяхолдынга будзе пераведзена ў фармат HD. Першымі карцінку ў фармаце HD ўбачаць абаненты кабельных аператараў і IP-TV Мінска і Мінскай вобласці. Праца па пераходзе на HD будзе весціся паступова, і да лістапада бягучага года плануецца прадаставіць магчымасць прымаць сігнал у новым фармаце па ўсёй краіне.
Прагляд HD-кантэнту ў бліжэйшы час будзе даступны таксама на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі.
Аператары электрасувязі захаваюць і версіі ў стандартнай выразнасці, якія па-ранейшаму будзе даступная ўладальнікам старых мадэляў тэлевізараў.