26.03.2018 / 18:24

Наведнікі забаўляльнага цэнтра ў Кемераве маглі трапіць туды па бясплатных купонах, якія раздавалі на выбарах 15

Падчас выбараў прэзідэнта Расіі 18 сакавіка ў расійскім горадзе Кемерава выбаршчыкаў на ўчасткі прываблівалі бясплатнымі купонамі на розныя мерапрыемствы. Частку купонаў можна было выкарыстоўваць у ГЦ «Зімовая вішня», у якім праз тыдзень пасля выбараў здарыўся трагічны пажар, паведамляе inforesist.org.

Так, журналістам радыё «Business FM» удалося пагутарыць з наведвальніцай гандлёвага цэнтра Наталляй Сярогінай. У дзень пажару жанчына прыйшла ў гандлёвы цэнтр у кантактны заапарк з двума дзецьмі. Зніжкавыя купон ва ўстанову яна атрымала на ўчастку ў дзень выбараў прэзідэнта Расіі 18 сакавіка.

— Кажуць, што выдавалі бясплатныя квіткі менавіта на гэты дзень на выбарах 18-га сакавіка. Сапраўды такое было?

— Вось мы ўзялі ў заапарк, быў бясплатны білет дзіцяці да дзесяці гадоў. І былі купоны для дарослага са зніжкай.

— Вы гэтыя купоны якраз на выбарах і атрымалі.

— Так.

Праз некалькі хвілін пасля публікацыі навіны, рэдактары сайта радыёстанцыі выдалілі гэты фрагмент інтэрв'ю. Аднак архіў навіны застаўся.

Гэты дыялог апублікаваў і генератар «Рамблер Навіны», але таксама праз некаторы час выдаліў яго.

У пошуку Google засталася ўзгадка цытаты наведвальніцы ГЦ.

Інфармацыя пра зніжкавыя купоны, якія раздавалі ў дзень выбараў на выбарчых участках у Кемераве, ёсць і на мясцовых рэсурсах.

«Кемераўцам будзе ўручана больш за 17 тысяч запрашальных білетаў у музеі і тэатры, філармонію, кінатэатры і спартыўныя ўстановы, паведамілі ў мэрыі. Акрамя таго, зніжкавы талоны, купоны і квіткі выбаршчыкам падораць моладзевыя клубы, фітнэс-цэнтры, гандлёвыя сеткі, цырульні, касметычныя салоны, аўтазапраўкі, хімчысткі, кантактныя заапаркі «Вовкин двор» і «Ребятам о зверятах» (знаходзіўся ў знішчаным агнём ГЦ — рэд), батутны цэнтр «Jumper» і іншыя», — піша сайт kuzzbas.ru.

Нагадаем, пажар у гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» ў Кемераве ўспыхнуў ў нядзелю, 25 сакавіка. Агонь пачаў распаўсюджвацца на чацвёртым паверсе, дзе размешчаны дзіцячы забаўляльны цэнтр, каток і тры залы кінатэатра.

У момант узгарання ў будынку не спрацавала пажарная сігналізацыя, з-за чаго не была праведзена арганізаваная эвакуацыя наведвальнікаў і супрацоўнікаў. Па папярэдніх дадзеных, у пажары загінула 64 чалавекі, сярод іх мноства дзяцей. Пацярпела больш за 40 чалавек, дзясяткі лічацца зніклымі без вестак.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

4
Мулла Омар / Адказаць
26.03.2018 / 20:03
Бясплатны купон бывает толькi ....
16
MrDDS777 / Адказаць
26.03.2018 / 20:34
И што? А если бы Навальный раздавал, то это была бы провокация с целью демонизации оппозиции? В огороде бузина, а в Киеве дядька.
4
ty / Адказаць
26.03.2018 / 21:22
  Потому что там, где должна быть диктатура, там бардак, откаты и воровство. Одно дело не пустить Навального, который борется с ворами,  на выборы или у нас  Некляева  арестовать. Совсем другое делать всё по совести.
 Хотя в РФ хотя бы нормативные документы есть по части таких учреждений. Здесь же толку что они кинулись проверять. По нормальной схеме с каждого учреждения с массовым пребыванием людей должны быть достоверные сигналы в нештатных ситуациях.  А где это в том же Минске реализовано. Все эти центры не минули нашей системы привлечения подрядчиков-хапуг и инспекций, которым можно сунуть в лапу.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру