У ноч з суботы на нядзелю брытанскія і аўганскія войскі адбілі атаку сотняў баевікоў Талібану ў горадзе Лашкар-Га. Каля ста баевікоў былі забітыя падчас авіяўдараў і артабстрэлаў.

Бой пачаўся каля пяці гадзін вечару суботы і скончыўся толькі

нядзельным ранкам. Талібы абкружылі горад і атакавалі яго з трох бакоў.

Гэта першы раз, калі горад Лашкар-Га – сталіца правінцыі Гельмэнд – быў атакаваны. У ім знаходзіцца мясцовае кіраўніцтва правінцыі і штаб-кватэра брытанскага камандаваньня Гельмэнду.

Атака Талібану была вытрымана ў стылі вядомага «Тэцкага наступленьня», якое адбылося падчас вайны ва Вьетнаме ў 1968 годзе.

Калі б талібы пасьпяхова прайшлі ў горад, брытанскія і аўганскія войскі сутыкнуліся б з праблемай вулічных баёў, падчас якіх немагчыма выкарыстаньне авіяцыі праз рызыку масавых ахвяраў сярод мірных гараджанаў.

Прадстаўнік брытанскай арміі заявіў, што апэрацыя Талібану мела нечакана высокі ўзровень каардынацыі. Па яго словах, баевікоў было прыкладна 170, хаця некаторыя аўганцы лічаць, што іх было значна болей.

Брытанскі бок настойвае, што не было ніякай пагрозы захопу брытанскай базы. «Якімі б ні былі іх мэты, мы не далі іх дасягнуць, бо яны былі разьбітыя на ўскрайку гораду», — заявіў прадстаўнік камандавання.

ЯС, паводле TIMES

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0