Арганізатары Свята Незалежнасці: Насуперак ранейшым дамоўленасцям міліцыя загадала зварочвацца ў 18:58
У інтэрв'ю Tut.by арганізатары Дня Волі ў Мінску расказалі пра цяжкасці, з якімі сутыкнуліся падчас арганізацыі свята.
Блогер Антон Матолька адзначыў, што канцэрт арганізатарам давялося «згарнуць» крыху раней — ад ГУУС паступіла распараджэнне ў 18.58 заканчваць. Афіцыйна ён быў дазволены да 19.00, але за тыдзень да канцэрта актывісты прамаўлялі на сустрэчы ў Мінгарвыканкаме варыянт завяршыць яго з-за магчымых накладак на 30—40 хвілін пазней. Тады ўлады не пярэчылі.
— Мы разумелі, што гэта мерапрыемства — тэст і для нас і для горада. Мы са свайго боку спрабавалі выканаць усе абавязацельствы і стараліся рабіць усё, каб у наступны раз было лепш, прасцей і масава. Але горад не адрэагаваў, і нам прыйшлося «парэзаць» канец канцэрта, за што мы просім прабачэння ў гасцей і выступоўцаў, — кажа Матолька.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары