26.03.2018 / 20:27

Рэстаран кіраўніцтва спраў прэзідэнта хацеў паставіць сваю палатку на Дні Волі 11

Арганізатары Дня Волі ў Мінску расказалі пра тое, як рыхтаваліся да свята і чаму на плошчы каля Оперы былі праблемы з пунктамі грамадскага харчавання.

Арганізатары паведамілі, што пакінуць сваю палатку на фудкорце жадаючых было вельмі шмат — заяўкі кампаніі пакідалі на сайце арганізатараў. Сярод іх былі і «Камунарка», і нават рэстаран кіравання справамі прэзідэнта «Лідо» — ім арганізатарам прыйшлося адмовіць. Але, кажуць, не па ідэалагічных матывах, а з-за абсталявання рэстарана, якое не змясцілася б на невялікім фудкорце. Намётаў з ежай і кавай было няшмат, таму ў чэргах даводзілася стаяць па 30-40 хвілін.

Гэты момант арганізатары тлумачаць перабоямі з сувяззю, з-за чаго аплата карткамі займала шмат часу, і адмовай горада перакрыць вуліцу Янкі Купалы, дзе хацелі зрабіць цэлую алею з ежай.

— Мы разумелі, што вялікая колькасць людзей у адным месцы — гэта складана з пункту гледжання бяспекі. Таму доўга прасілі горад перакрыць вуліцу Купалы, тады б канцэнтрацыя людзей знізілася, — кажа Антон Матолька. — Плюс была задумка, што на Купалы будзе стаяць вялікі экран і гук, куды пойдзе трансляцыя са сцэны. І ўздоўж вуліцы стаяў бы доўгі фудкорт. З іншага боку стаяў бы кірмаш. Але горад нам адмовіў. Таму, на жаль, выйшла як выйшла. Але ў наступны раз мы будзем настойваць мацней.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
В топку лукашыстых! / Адказаць
26.03.2018 / 20:46
І на штрафах хоча рэжым зарабіць і на жрачке? А бясплатна ў аўтазаках пакатаць? 
0
Scooter / Адказаць
26.03.2018 / 21:13
Ды наадварот, нармальна ўсё было - аптымальна! Людзі туды ні "пажраць/пабухаць" ішлі, а адзначыць сьвята!!! Калі хто ні можа пару гадзіць пратрываць без перакусу хай бярэ ссабойку!!! На мой погляд, ні трэба ператвараць Сьвята Незалежнасьці ў "сьвята жывата"!!!
17
однако / Адказаць
26.03.2018 / 21:22
Следующий раз будет через 100 лет.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру