У Іспаніі затрымалі ўкраінскага хакера, кіраўніка кіберзлачыннага сіндыката, які атакаваў 100 фінансавых устаноў па ўсім свеце, паведамляе Financial Times.

Па дадзеных Еўрапола, банда прынесла больш за 1 млрд еўра страт банкам у больш чым 40 краінах свету, выкарыстоўваючы шкоднаснае праграмнае забеспячэнне, вядомае як Carbanak і Cobalt.

Тактыка банды ўключала праграмаванне банкаматаў на выдачу наяўных у вызначаны час, а таксама маніпуляцыі з сеткамі электронных плацяжоў. Прыбытак злачынцы адмывалі з дапамогай крыптавалюты.

Як піша іспанскае выданне El Mundo, 34-гадовы ўкраінец Дзяніс К. жыў ананімна ў Алікантэ з жонкай і сынам і быў арыштаваны 6 сакавіка. Цяпер ён знаходзіцца ў турме ў Іспаніі, справа будзе перададзена ў Нацыянальны суд.

Па дадзеных іспанскага МУС, злачынцам удалося арганізаваць хакерскія атакі на 300-400 банкаў Расіі. З 50 расійскіх банкаў грошы былі выкрадзеныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0