26.03.2018 / 22:10

«Мы не плануем, лепш вы да нас на стагоддзе ВЛКСМ»: як БРСМ адказаў на запрашэнне наведаць канцэрт ля Опернага 46

Напярэдадні 25 сакавіка «Моладзь БНФ» дасылала ліст у БРСМ з запрашэннем наведаць канцэрт у гонар стагоддзя БНР. 

Адказ БРСМ выклаў у сваім фэйсбуку актывіст «Моладзі» Юрась Лукашэвіч. 

«Дзякуем за запрашэнне прыняць удзел у святкаванні стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі, — адказвае БРСМ, — аднак паведамляем, што Саюз моладзі не плануе наведваць вышэйназваныя мерапрыемствы. У сваю чаргу будзем рады бачыць Вас на святочных мерапрыемствах, якія будуць прымеркаваныя да 100-годдзя моладзевага руху». 

БРСМ выводзіць сваю гісторыю ад дня стварэння ВЛКСМ (Усесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі) — моладзевага крыла камуністычнай партыі СССР. Арганізацыя была створана 29 кастрычніка 1918 года.

2
Галя / Адказаць
26.03.2018 / 22:18
Без праблем. Запрасілі - прыйдзем. З нацыянальнымі сцягамі і пагоняй. І ткнем носам у запрашэнне, калі што.
1
Аляксей / Адказаць
26.03.2018 / 22:22
Клоуны
4
Нарацкi Сёма / Адказаць
26.03.2018 / 22:23
"Моладзь БНФ", вы нічога лепшага не прыдумалі, як запрашаць камсамольцаў на свята?
Паказаць усе каментары/ 46 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру