26.03.2018 / 22:50

«Два амапаўцы ў цывільным плявалі семкі, пасля заўвагі перасталі»: як працавала дружына аховы на Оперным?  15

Бяспеку на святкаванні стагоддзя БНР ля Опернага тэатра ў Мінску забяспечвалі некалькі соцень міліцыянераў і каля 40 дружыннікаў на дабраахвотнай аснове. Частка з іх — гэта колішнія фігуранты «справы патрыётаў». 

Дружыннікі дзейнічалі ў каардынацыі з міліцыяй: у прыватнасці, асобная група нават начавала ля Опернага ў ноч на нядзелю — па правілах бяспекі, гэта абавязковае патрабаванне.

Ілюстрацыйнае фота.

А як усё прайшло ў асноўны дзень святкавання? 

«Вывелі чатырох п'яных і двух правакатараў, якія паводзілі сябе неадэкватна. У астатнім усё прайшло роўна, без эксцэсаў. Запомніўся хіба што момант, калі ўвагу дружыннікаў прыцягнулі двое амапаўцаў, якія стаялі і лускалі семкі, плявалі на зямлю. Мы падумалі, што гэта непрыгожа, перадалі афіцэрскаму складу. Нехта з начальства да іх падышоў і зрабіў заўвагу, тыя лускаць перасталі. Ну і ўсё», — расказаў нам адзін з дружыннікаў. 

Адзін з каардынатараў мерапрыемства Эдуард Пальчыс, дадае, што ля самой Оперы ўсё прайшло спакойна. 

«Да тых міліцыянераў, што працавалі на Оперы, прэтэнзій няма — усё было карэктна. Многія з усмешкай віншавалі людзей у адказ. А тыя брыгады, якія затрымлівалі людзей у іншых месцах і гарадах… Я не ведаю, хто ім аддаваў загады», — сказаў Пальчыс. 

Ён таксама расказаў, што асобным людзям дружыннікі забаранілі падыходзіць да сцэны. 

«Гэта былі актывісты «Альтэрнатывы», якія прыйшлі са сваімі сцягамі, хаця было агаворана, што абыходзімся без такой сімволікі. Іх прапусціла міліцыя з гэтай сімволікай, таму не выганяць жа. Проста папярэдзілі, каб блізка да сцэны не падыходзілі, трымаліся далей.

Ці былі пытанні да асобаў дружыннікаў? Я думаю, там усе адзін аднаго даўно ведаюць. Зрэшты, наўрад ці ўмоўны Грышчанка [Максім Грышчанка, намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Мінгарвыканкама] не разумеў сфабрыкаваны характар «справы Белага Легіёна», каб бачыць у хлопцах нейкіх сумнеўных элементаў. У нас абсалютна супадала пазіцыя, што нельга дапусціць нейкіх канфліктаў унутры. І міліцыя, і дружына з гэтым справіліся», — падсумаваў Пальчыс.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Transit / Адказаць
26.03.2018 / 23:24
Нават у лукашэнкаускiм асяроддзi людзi стамiлiся ад гэтага маразму, што адбываецца, i у якi працягвае верыць хiба ен сам. Свет значна змянiуся за апошнiя гады, i далей жыць як ен хоча хутка стане проста немагчыма. Людзям патрэбны свабода i права выбару.
13
2*2=5 / Адказаць
26.03.2018 / 23:35
Ничего удивительного, ведь 80-90 процентов происходят из деревень и воспитание соответствующее , а кулаки имеют здоровенные , потому что выросли "на сале".... Но квадратное уравнение редко кто решит... Такия часы...
1
Выліваха / Адказаць
27.03.2018 / 00:59
Нішто чалавечае ім ня чужда...-Булгакава абудзіць, у тэатар зганяць,- ну і семкі палузгаць... Так сказаць і прэкраснае і палезнае!
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру