Супрацоўнікі ДАІ, якія сведчылі супраць Уладзіміра Шылы.
Тры базавыя велічыні штрафу — такое пакаранне вынес Салігорскі раённы суд жыхару горада Уладзіміру Шылу.
Спадар Шыла з жонкай 25 сакавіка ўранку выехалі ў Мінск. Яго спынілі супрацоўнікі ДАІ — сям'ю Шылаў ведаюць як актывістаў руху барацьбы за грамадзянскія правы і, відаць, у гэты дзень за ім сачылі.
Дзень Шылу прамарынавалі, а ў панядзелак адбыўся суд. Сведкамі выступілі супрацоўнікі ДАІ (на фота). Суддзя Рабы прызнаў Уладзіміра Шылу вінаватым у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (артыкул 23.4 Адміністратыўнага кодэкса).
Уладзімір Шыла з жонкай. Архіўнае фота.
Усяго, паводле звестак праваабаронцаў, 25 сакавіка прэвентыўна затрымалі 62 чалавекі ў сталіцы і 57 чалавек у рэгіёнах.