У Беларусі юрыдычна зарэгістраваны Нацыянальны ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча. Пра гэта было паведамлена ў аўторак на прэс-канферэнцыі, якая праходзіць у Мінску ў офісе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, паведамляе Еўрарадыё.

Як стала вядома, стваральнікі Нацыянальнага ўніверсітэта праводзяць кансультацыі ў Міністэрстве адукацыі. Мэта — атрымаць ліцэнзію і распачаць навучальны працэс (а ён будзе весціся на беларускай мове). Ідзе праца над стварэннем структуры ВНУ. Рэктарам будзе Алег Трусаў, былы кіраўнік ТБМ.

Еўрарадыё пацікавілася ў Трусава, з якіх крыніц плануецца фінансаваць універсітэт? Паводле яго слоў, патрэбна 7-8 мільёнаў долараў. Частка грошай паступіць ад студэнтаў, іншая частка — «унутраныя і замежныя гранты». Па словах Трусава, плануецца, што ў дацэнтаў заробак будзе складаць не менш за 500 долараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0