27.03.2018 / 17:36

На АНТ абмяркоўвалі, хто паліў Хатынь: немцы ці ўкраінцы? 83

Чарговы выпуск перадачы «Наша жыццё» на тэлеканале АНТ быў прысвечаны тэме 75-годдзя Хатынскай трагедыі. Сярод іншага вядучы перадачы Дзмітрый Бачкоў закрануў тэму, хто ж былі непасрэднымі выканаўцамі гэтага злачынства.

 «Сёння мы можам сказаць, хто былі тымі катамі, хто паліў Хатынь, ці па-ранейшаму ўсё звальваем на фашыстаў, на людзей, якія прыйшлі заваёўваць землі?» — задаваўся ён пытаннем.

Экс-кандыдатка ў прэзідэнты, лідарка «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч палічыла, што варушыць гэтыя шкілеты ў шафе не варта, бо яны прыводзяць толькі да палітычных маніпуляцый.

Прарасійскі публіцыст Пятро Пятроўскі затое адарваўся на тэму калабарацыянізму ў гады вайны: «Калі Шухевіч прыехаў у Лепельскі раён і знішчаў там вёскі — пра гэта трэба казаць. Але трэба казаць, што такую сістэму стварыла нацысцкая адміністрацыя. Заплюшчваць вочы на калабарацыянізм і ахвяраў калабарацыі нельга. У нас у Беларусі нават няма помніку ахвярам калабарацыяністаў».

Таццяна Караткевіч на гэта адрэагавала, што ў нас ёсць помнікі ахвярам нацызму і гэтага дастаткова.

Дырэктар дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу «Хатынь» Артур Зельскі зазначыў: «Гэта складанае пытанне. Не бывае народаў-калабарантаў, народаў-здраднікаў, народаў-п’яніц, ці народаў-гультаёў, а асобныя падонкі — гэта не найлепшыя прадстаўнікі любога народа. Удзельнічаў жа не толькі 118-ы батальён, які быў сфармаваны на тэрыторыі Украіны, але там далёка не большасць было з Заходняй Украіны. Асноўная частка — былыя савецкія ваеннапалонныя».

Культуролаг і прадстаўнік «Ліберальнага клуба» Вадзім Мажэйка адстойваў меркаванне, што ў трагедыі Хатыні вінаватая ідэалогія нацызму, а не народы: немцы ці ўкраінцы. «Перакладваць віну на нацыю — гэта і ёсць фашызм», — сказаў ён.

Расійскі пісьменнік Уладзімір Еранасян расплакаўся ў эфіры АНТ.

З гэтым тэзісам абсалютна не пагадзіўся расійскі пісьменнік Уладзімір Еранасян, які жыве ў Мінску і змагаецца з беларускім нацыяналізмам. «Нямецкі народ у пераважнай большасці падтрымаў Гітлера. Яны насілі ў сваіх кішэнях Ніцшэ, а не Біблію. Немцы прыйшлі на зямлю СССР, забівалі тут дзяцей. А тыя, хто ім тут дапамагаў, гэта нават не халдзеі, а халуі, маральныя ўроды».

Еранасян плакаў у студыі АНТ, калі на экране паказвалі кадры часоў Другой сусветнай вайны.

Вячаслаў Селяменяў.

Апошнім слова ў дадзенай тэме ўзяў прафесійны гісторык, супрацоўнік Нацыянальнага архіву Вячаслаў Селяменеў, які запэўніў, што казаць аб тым, што Хатынь знішчылі ўкраінцы, нельга: «Што такое 118-ы батальён? Так, ён быў сфармаваны на тэрыторыі Украіны. Ён складаўся з трох частак. Быў Букавінскі курань, заходнікі, нацыяналісты, першая рота ў асноўным. Па-другое, там былі савецкія ваеннапалонныя, мабілізаваная ўкраінская моладзь, гэта не быў заходнім батальёнам, як тут у нас пачынаюць гаварыць. Другі батальён, які паліў Хатынь — гэта батальён Оскара Дырлевангера. Было дзве роты беларусаў, украінцаў і адна рота немцаў. Выехалі знішчаць Хатынь нямецкая рота і ўкраінскі ўзвод. Але камандвалі ва ўсіх карных аперацыях у Беларусі немцы».

Зміцер Панкавец

4
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
27.03.2018 / 17:43
Судзячы па Кемерава i Пярмi маглi Руска Вызвольна Армiя Пана -атамана Уласава .
1
Андрусь-зь-Менску / Адказаць
27.03.2018 / 17:46
А в Витебской области русские из числа пособников нацистов тоже жгли деревни. Почему это замалчивают?
1
Адекват / Адказаць
27.03.2018 / 17:49
То есть русских не было среди карателей, тотально не было? Как и власовской миллионной армии? Этот поэт не рыдает когда видит власовской триколор?..
Паказаць усе каментары/ 83 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру