Шашачнаму аддзелу ў «НН» — менш за год. Заўвагі прымаем з удзячнасьцю, бо не закасьцянелі. Менскі майстар Мікалай Грушэўскі нагадаў, што яго даўняга сябра Гантварга, экс-чэмпіёна сьвету па стаклеткавых шашках, завуць Анатоль, а ніяк не Аркадзь. Просім дараваць хібу, дапушчаную ў №17.

Цешымся тым, што сп.Грушэўскі станоўча ацаніў зьмест нашаніўскіх матэрыялаў, прысьвечаных «праставатай» гульні. «Рубрыка «Нашы шашкі» вядзецца на добрым узроўні», — напісаў шматвопытны майстар у «Народнай волі». Дзякуй яму за маральную падтрымку, выказаную і ў газэце «Спорт-Курьер».

Паводле мэтра, замест «рускіх шашак» лепш ужываць выраз «шашкі-64» — «якія там яны расейскія». Пытаньне спрэчнае: на 64-клеткавай дошцы магчыма гуляць у шашкі і па ангельскіх правілах (простыя ня б’юць назад; дамка рушыць толькі на адно поле). Назоў «рускія шашкі» замацаваўся і ня сьведчыць пра манаполію Расеі на «малую дошку». Ці ж выдадзеная Скарынам «Біблія руская» зрабіла яго маскавітам або піцерцам?

Парады былога сьледчага капыльскай пракуратуры — друкаваць больш вучэбных пазыцый, абвясьціць конкурс рашэньняў. Па праўдзе, мяркуем, бальшыні чытачоў газэты пасьля вясны-2006 не да конкурсаў. Аднак — што скажа грамадзкасьць? Якой быць рубрыцы «Нашы шашкі»? Вашых думак чакаюць па адрасе [email protected].

Х.Янсан — А.Гантварг. Ход чорных.

Адказ: 1…28-32! 2. 37:28 26:37 3. 42:31 22:42 4. 31:13 8:19 5. 48:37 20-25 6. 24:13 25:43 і беларускі гросмайстар перамог галяндзкага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0