Жыхар вёскі Пагост Бярэзінскага раёна, які ўчыніў жорсткія разборкі з сужыцелькай, прысуджаны да 17 гадоў калоніі, паведамляе БелТА.

У замаху на жыццё сваёй 40-гадовай сужыцелькі абвінавачваўся 47-гадовы мужчына. У судовым пасяджэнні выяўлена, што 29 чэрвеня 2017 года ён, знаходзячыся па месцы жыхарства і будучы ў стане ап'янення, пасварыўся з жанчынай і ўдарыў рукой у твар. Пасля чаго дэбашыр стаў ганяцца за пацярпелай з сякерай па двары. Ён нанёс ёй не менш за чатыры моцныя удары у грудную клетку, па руках і нагах.

Рэалізаваць свой намер па забойстве мужчына не здолеў — перашкодзіў відавочца, які адабраў у агрэсара сякеру.

Пацярпелай была надана медыцынская дапамога ў шпіталі, яна выжыла.

Прысудам Мінскага абласнога суда мужчыну прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 17 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах асобага рэжыму. Прысуд уступіў у законную сілу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0