Юрый Палітыка. Фота «Радыё Свабода».

Юрый Палітыка. Фота «Радыё Свабода».

«Сёння на пасяджэнне не прыйшоў перакладчык», — паведаміў адвакат беларуса Тарас Герэлюк.

У той жа час, абаронца адзначыў, што яму нічога не вядома з нагоды магчымага абмену Палітыкі на затрыманага і асуджанага ў Беларусі па абвінавачванні ў шпіёнстве ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі.

«Пакуль у справе нічога новага. Пра такі абмен мне нічога невядома», — дадаў ён.

Згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам Украіны, на этапе падрыхтоўчага пасяджэння суд павінен вызначыць, ці адпавядае абвінаваўчы акт крымінальнаму працэсуальнаму заканадаўству Украіны і ці выканаў пракурор патрабаванні закона пры яго зацвярджэнні.

Цікава, што 27 сакавіка адбылася тэлефонная размова паміж кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

У мінулы раз кіраўнікі дзяржаў размаўлялі па тэлефоне таксама ў дзень судовага пасяджэння па справе Палітыкі — 27 лютага.

Як паведаміла прэс-служба Пятра Парашэнкі, як і ў мінулы раз, яны абмеркавалі «першы форум рэгіёнаў Украіны і Беларусі, які адбудзецца восенню ў Гомелі, і выказаліся за актывізацыю эканамічнага супрацоўніцтва паміж прадпрымальнікамі абедзвюх краін».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?