Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Любая несанкцыянаваная акцыя будзе спынена хутка і эфектыўна. Пра гэта ў праграме «Размова ў прэзідэнта» на тэлеканале «Беларусь 1» заявіў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч, піша Радыё Свабода.

27 сакавіка гэтая тэма ўздымалася падчас даклада кіраўніка МУС Лукашэнку, які загадаў «імгненна спыняць любыя несанкцыянаваныя мерапрыемствы, якія перашкаджаюць жыць людзям».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што некаторыя грамадзяне вырашылі адсвяткаваць 100-годдзе з дня ўтварэння БНР правядзеннем несанкцыянаваных мерапрыемстваў, нягледзячы на тое, што яны былі забароненыя. «Што хочам, тое і робім. Усе павінны разумець, што бардак пачынаецца з гэтага», — падкрэсліў Лукашэнка. — Таму вы не глядзіце па баках. Не трэба глядзець, якую заяву зробіць Еўрасаюз або Дзярждэпартамент, гэта іх справа рабіць заявы. Але не дай бог нам спарадзіць тое становішча, у якім сёння жывуць заходнія дзяржавы

Шуневіч сказаў, што загад Лукашэнкі будзе выкананы.

«Ніводная акцыя, несанкцыянаваная ўладамі, не адбудзецца, — сказаў ён. — А калі нават пачнецца, то будзе спынена вельмі хутка, эфектыўна, на падставе дзейнага заканадаўства».

«Сёння Міністэрства ўнутраных спраў — гэта адзін з самых сур’ёзных інструментаў у руках улады па навядзенні парадку ў краіне, — падкрэсліў Шуневіч. — І мы будзем мацнець у далейшым, як і наша дзяржава. Безумоўна, сёння мы ўяўляем рэальную пагрозу для тых, хто стварае рызыкі, выклікі ў нашай краіне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0