Навука і тэхналогіі22

Huawei прадставіла смартфон з трыма камерамі, адна з якіх — 40 мегапікселяў

Кітайская кампанія Huawei зладзіла прэзентацыю флагманскіх смартфонаў Huawei P20 і Huawei P20 Pro. Галоўнай навінкай стаў Huawei P20 Pro з трайной асноўнай камерай, адна з якіх мае разрозненне ажно 40 Мп! Так з'явіўся 5-разовы гібрыдны зум, аналагаў якога ў канкурэнтаў пакуль няма.

Huawei P20 Pro і Huawei P20 

Камера

Тры асноўныя модулі:

  • 8 Мп — даўгафокусны каляровы датчык для 3-разовага павелічэння
  • 20 Мп — чорна-белы для большай выразнасці і дэталізацыі здымкаў
  • 40 Мп — каляровы датчык для звычайнай здымкі і пяціразовага гібрыднага зуму

Уся гэтая сістэма створаная знакамітым вытворцам фотатэхнікі Leica.

Максімальная светасіла f/1.6 — паказчык добры, але не рэкордны (рэкорд належыць Samsung з f/1.5 у Galaxy S9). 

Асноўнае адрозненне P20 ад P20 Pro — адсутнасць модуля на 40 Мп. Гэта значыць, што малодшая мадэль мае толькі 2-разовы зум, як і многія флагманы іншых кампанй (iPhone X, Samsung Galaxy Note8 і інш.). 

Экран

У Huawei P20 Pro — 6,1-цалевая AMOLED-матрыца з разрозненнем Full HD+ (2240x1080) і выразам, як у iPhone X. Экран мае глыбокі чорны колер, так што ў выключаным стане або з цёмнымі шпалерамі выраз на ім нават непрыкметны.

Функцыі экранных кнопак у P20 можна перапрызначыць на навігацыйную клавішу пад экранам. Свайп налева або направа будуць выконваць функцыі вяртання ці выкліку дыспетчара задач.

Функцыянальнасць

У Huawei P20 выкарыстоўваецца батарэя на 3400 мАг — дастатковы аб'ём, каб прылада працавала паўтара-два дня без падзарадкі. У P20 Pro — ужо на 4000 мАг, і ў спалучэнні з OLED экранам час працы будзе на некалькі гадзін больш.

Абодва смартфоны пастаўляюцца з 128 ГБ памяці і 4 ці 6 ГБ аператыўнае памяці адпаведна. Карты памяці не падтрымліваюцца.

Працэсар — Kirin 970 са штучным інтэлектам, які патрэбны пры здымцы: ён вызначае сцэну, аналізуе, што ў кадры, і падбірае патрэбныя налады. 

Маецца абарона ад вільгаці і пылу (IP67), а вось традыцыйнага 3,5-міліметровага парта для навушнікаў няма. У старэйшай мадэлі ёсць стэрэадынамікі з Dolby.

Смартфоны працуюць на АС Android 8.1 Nougat з фірмовай абалонкай EMUI 8.1.

Чытайце таксама: 

Вынікі прэзентацыі Apple: самы танны айпад для школьнікаў і новыя дадаткі

На смартфонах Xiaomi з'явілася беларуская мова. Спрычынілася і «Наша Ніва»

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы75

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх29

Найлепшы сярод падобных. Дзе можна знайсці копіі Мінскага планетарыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць