28.03.2018 / 12:59

Надвор'е на апошнія дні сакавіка

Днём 29 сакавіка па паўднёвым захадзе пройдзе снег, па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях з дажджом. Ноччу і раніцай ад -1°С па паўднёвым захадзе да -14°С па паўночным усходзе краіны, у другой палове дня яна павысіцца да -1.. + 5°С.

У Мінску раніцай да мінус 3°С, днём - + 1—3°С

30 сакавіка — кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). На дарогах месцамі галалёдзіца. Ноччу -5.. + 1°С, па паўночным усходзе -6..- 8°С, максімальная днём ад 0°С па поўначы да + 10°С па поўдні краіны.

У Мінску днём + 2—4°С, дождж, мокры снег.

31 сакавіка ўдзень прыйдзе атмасферны фронт з Карпатаў. Ноччу і раніцай ападкі (мокры снег, дождж), днём — кароткачасовыя дажджы.

Ноччу -4.. + 1°С, па паўднёвым захадзе да + 3°С; максімальная днём +3.. + 9°С, па поўдні +10.. + 14°С.

У Мінску — +5—7°С

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру