На ягоным канале ў Youtube, куды ён выкладвае ўсе запісы тэлефонных розыгрышаў, 25 сакавіка з'явілася чарговае відэа: пранкер, называючыся супрацоўнікам МНС, тэлефануе ў морг Кемерава і пытаецца, колькі там ёсць свабодных месцаў. Даведаўшыся, што вольных месцаў каля 70, пачынае абурацца, што трупаў значна больш — каля 300. Супрацоўнікі морга былі шакаваныя гэтай інфармацыяй. Чуткі імкліва распаўзліся па горадзе.

Увага, відэа ўтрымлівае ненарматыўную лексіку!

Паводле апошніх дадзеных, у выніку пажару ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» загінулі 64 чалавекі, сярод якіх якіх 41 дзіця.

Між тым, жыхары горада афіцыйным лічбам не давяраюць. Яны арганізавалі вялікі стыхійны мітынг, патрабуючы адстаўкі мясцовых уладаў. Ініцыятыўныя групы грамадзян адправіліся ў моргі, каб праверыць колькасць загінулых. Выявіць істотных разыходжанняў з лічбамі, якія агучвалі ўлады, не ўдалося.

Недавер спарадзілі шматлікія паведамленні ў сацыяльных сетках, у якіх сцвярджалася, што ахвяр значна больш — некалькі соцень. Усе гэтыя чуткі спарадзіла менавіта згаданае вышэй відэа. 

Як распавёў РБК пранкер Яўген Вольнаў, ён лічыць сябе адзіным, хто кажа праўду. 

«Колькасць 300 было ўзята мной, улічваючы аналіз колькасці месцаў у кіназалах, — сказаў ён. — Я з'яўляюся адзіным, хто кажа праўду і не баіцца гэтага».

Аналіз расійскіх журналістаў выявіў, што ў рэальнасці загінулі амаль усе наведнікі аднаго з трох залаў кінатэатра ў «Зімовай вішні». Прычым гэта быў менш папулярны сеанс, на яго былі прададзеныя каля 40 квіткоў. Людзі з астатніх двух залаў, дзе была большая колькасць гледачоў, змаглі ўратавацца. 

Следчы камітэт Расіі завёў у дачыненні блогера Вольнава (сапраўдная імя — Мікіта Кувікоў) крымінальную справу. Аднак і арышт, і прысуд будуць завочнымі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?