9-гадовага Яўгена Герасімава былі выклікалі па пытаньнях адпрацоўкі асобаў на дачыненьне да выбуху 4 ліпеня.

Выклік у міліцыю дзевяцігадовага жыхара вёскі Верамейкі, што на Чэрыкаўшчыне, Яўгена Герасімава ў сувязі з расьсьледаваньнем справы выбуху ў Менску чацьвёртага ліпеня атрымаў гучны розгалас у СМІ.

У школе пацьвярджаюць, што ўчастковы дапытваў яго бяз маці, але ў прысутнасьці сацыяльнага пэдагога. Паводле маці хлопца Алены Бальшаковай, начальнік чэрыкаўскага аддзелу міліцыі Аляксандар Райкоў сёньня праз тэлефон выбачыўся перад ёй і сказаў, што да яе сына няма прэтэнзіяў: «Сам Райкоў патэлефанаваў мне й прынёс мне свае выбачэньні».

Спадарыня Бальшакова лічыць, што яе сына шукалі, бо яна брала квіткі да Менску па ягоным пашпарце. 3 і 4 ліпеня яна й сын гасьцявалі ў Заслаўі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?