Пішам даўгія тэксты з 1906 года
© 2018 | Наша Ніва
Please scroll down
Аўстрыйскі стандарт
АД СКАРЫНЫ
ДА МАРЦІНОВІЧА
Аўстрыя і Вена ў жыцці вядомых беларусаў
Наша Ніва і Пріорбанк
Аўстрыйскі стандарт
АД СКАРЫНЫ
ДА МАРЦІНОВІЧА
Аўстрыя і Вена ў жыцці вядомых беларусаў
Наша Ніва і Пріорбанк
Францыск Скарына, беларускі асветнік, наведваў Вену, бо тут жыў кароль Фердынанд І Габсбург. У самага ўплывовага чалавека Еўропы на той час (Габсбургаў часта абіралі імператарамі Святой Рымскай імперыі) Скарына працаваў садоўнікам. А калі па-сучаснаму, то наш першадрукар з Полацка быў у манарха асабістым
ландшафтным дызайнерам.

Менавіта з Вены Скарына выпраўляўся за Альпы, у Італію, па наборныя шрыфты для друкарскай справы. Пра гэта
праз 500 гадоў узгадвае ў сваёй п'есе пра беларускага першадрукара яшчэ адзін беларускі творца тэкстаў — пісьменнік Віктар Марціновіч. Для яго Вена таксама стала месцам нараджэння тэкстаў. Гэтых супадзенняў было дастаткова для нечаканай журналісцкай ідэі.

Журналістыка ўвогуле простая прафесія: адны людзі расказваюць другім, як жывуць трэція. Пытанне ў дыстанцыі аповеду. З Марціновічам тая ж праблема: пісьменнік, знаходзячыся ў Беларусі, ніколі не адкрываецца табе напоўніцу. Заўсёды нейкая яго частка не
тут. Марціновіча і немагчыма разгледзець толькі з беларускага гледзішча. Нашмат цікавей спазнаваць глабальнасць свету
праз суайчыннікаў, якія ў іншым пункце планеты жывуць у сваім творчым рытме.

Мастацтва ва ўсе часы падтрымлівалі тыя, хто ўмеў прымаць стратэгічныя рашэнні. Я ўдзячны Пріорбанку за падтрымку нашай задумы — паназіраць за творчым рытмам Марціновіча, які пагадзіўся дапусціць у свой свет старонняга гледача.
ГЭТЫ
МАТЭРЫЯЛ
ВЫ ЧЫТАЕЦЕ
ДЗЯКУЮЧЫ
ПРІОРБАНКУ
Пачатак
« Я разумеў, што я ў адной з сусветных культурных сталіц. Тады мне было 37 і я адчуваў сябе студэнтам. Я і цяпер сябе так адчуваю. Бо калі ты адчуваеш сябе зоркай і прафесарам, то заканчваеш сваё інтэлектуальнае жыццё »

« Вена — вельмі складаны горад для чалавека звонку. Яна вельмі павольная, цырыманіяльная, і ў яе іншыя патрабаванні да цябе. Тут прынята затрымлівацца з адказам нават на мэйлы. Калі ты адказаў адразу — ты дэманструеш дзёрзкасць »

« Стыль гэтага горада — элегантная грубасць. Горад, які сумуе па страчанай велічы. А яго насельнікі — адукаваныя, ветлівыя людзі, але толькі для сваіх »
Ніжэй – пра адзін пісьменніцкі дзень у Вене, новы раман, творчасць, будучыню, грошы і эгаістычную місію Марціновіча-пісьменніка.

Сяргей Гудзілін, фатограф НН
Францыск Скарына, беларускі асветнік, наведваў Вену, бо тут жыў кароль Фердынанд І Габсбург. У самага ўплывовага чалавека Еўропы на той час (Габсбургаў часта абіралі імператарамі Святарнай Рымскай імперыі) Скарына працаваў садоўнікам. А калі па-сучаснаму, то наш першадрукар з Полацка быў у манарха асабістым ландшафтным дызайнерам.

Менавіта з Вены Скарына выпраўляўся за Альпы, у Італію, па наборныя шрыфты для друкарскай справы. Пра гэта
праз 500 гадоў узгадвае ў сваёй п'есе пра беларускага першадрукара яшчэ адзін беларускі творца тэкстаў — пісьменнік Віктар Марціновіч. Для яго Вена таксама стала месцам нараджэння тэкстаў. Гэтых супадзенняў было дастаткова для нечаканай журналісцкай ідэі.

Журналістыка ўвогуле простая прафесія: адны людзі расказваюць другім, як жывуць трэція. Пытанне ў дыстанцыі аповеду. З Марціновічам тая ж праблема: пісьменнік, знаходзячыся ў Беларусі, ніколі не адкрываецца табе напоўніцу. Заўсёды нейкая яго частка не тут. Марціновіча і немагчыма разгледзець толькі з беларускага гледзішча. Нашмат цікавей спазнаваць глабальнасць свету праз суайчыннікаў, якія ў іншым пункце планеты жывуць у сваім творчым рытме.

Мастацтва ва ўсе часы падтрымлівалі тыя, хто ўмеў прымаць стратэгічныя рашэнні.
Я ўдзячны Пріорбанку за падтрымку нашай задумы — паназіраць за творчым рытмам Марціновіча, які пагадзіўся дапусціць у свой свет старонняга гледача.
ГЭТЫ
МАТЭРЫЯЛ
ВЫ ЧЫТАЕЦЕ
ДЗЯКУЮЧЫ
ПРІОРБАНКУ
« Я разумеў, што я ў адной з сусветных культурных сталіц. Тады мне было 37 і я адчуваў сябе студэнтам. Я і цяпер сябе так адчуваю. Бо калі ты адчуваеш сябе зоркай і прафесарам, то заканчваеш сваё інтэлектуальнае жыццё »

« Вена — вельмі складаны горад для чалавека звонку. Яна вельмі павольная, цырыманіяльная, і ў яе іншыя патрабаванні да цябе. Тут прынята затрымлівацца з адказам нават на мэйлы. Калі ты адказаў адразу — ты дэманструеш дзёрзкасць »

« Стыль гэтага горада — элегантная грубасць. Горад, які сумуе па страчанай велічы. А яго насельнікі — адукаваныя, ветлівыя людзі, але толькі для сваіх »

БЫЦЬ МАРЦІНОВІЧАМ
АДЗІН ДЗЕНЬ
З чаго пачаўся для цябе гэты горад? І як так выйшла, што ён стаў табе не чужым?

Па запрашэнні Венскага літаратурнага дома я ўпершыню прыехаў у Вену ў 2014-м на прэзентацыю нямецкага перакладу свайго першага рамана «Параноя». Гэта быў толькі пачатак, горада я яшчэ не ведаў.

Я быў у літаратурным туры пасля выхаду кнігі ў выдавецтве Voland & Quist. Звычайна пасля выхаду кнігі ў сур'ёзным выдавецтве яно накіроўвае цябе ў тур. Той тур уключаў у сябе Берлін, Вену, Цюрых, Лейпцыг і дзясятак іншых гарадоў.

Ездзіў я тыдні два, і новы горад сустракаў мяне амаль кожны дзень. У такім тэмпе табе не да прыгажосці еўрапейскіх сталіц. Ты проста молішся, каб твой гатэль быў недалёка ад вакзала. Пасля ты прыходзіш спаць, і назаўтра ў цябе новы горад — і ўсё паўтараецца.

Ужо пазней я атрымаў магчымасць працаваць над манаграфіяй пра Шагала ў адным з інстытутаў Вены. Праз месяц я ведаў гэты горад не горш за Мінск.

Ты змяніў мноства гарадоў. І гэта не часовыя вандроўкі. Дзе жыве тваё сапраўднае я?

Да гэтых зменаў я ўжо прызвычаіўся. Я паўсюль іншы. Я ж і ў Беларусі таксама не свой. Я свой у цягніку ці самалёце, у дарозе… Маё Я — у мове і ў тэкстах. Нават жывой камунікацыі, як сродку ўзбагачэння, мне ўжо не так важна мець шмат.

Структура адносін у такіх людзей, як я, якія вандруюць, якія іншыя паўсюль, зусім не такая. Ты нават ужо сябруеш па-іншаму. У мяне ёсць сябар, з якім мы камунікуем раз на 5 год. І мы ўсё роўна адчуваем сябе сябрамі.

« Я ПАЎСЮЛЬ ІНШЫ.
Я І Ў БЕЛАРУСІ
ТАКСАМА НЕ СВОЙ.
МАЁ Я — У МОВЕ
І Ў ТЭКСТАХ »
Пра Вену
З чаго пачаўся для цябе гэты горад? І як так выйшла, што ён стаў табе не чужым?
Ты доўгі час жывеш у розных гарадах. Дзе жыве тваё сапраўднае я?
З чаго пачаўся для цябе гэты горад? І як так выйшла, што ён стаў табе не чужым?

Па запрашэнні Венскага літаратурнага дома я ўпершыню прыехаў у Вену ў 2014-м на прэзентацыю нямецкага перакладу свайго першага рамана «Параноя». Гэта быў толькі пачатак, горада я яшчэ не ведаў. Я быў у літаратурным туры пасля выхаду кнігі ў выдавецтве Voland & Quist. Звычайна пасля выхаду кнігі ў сур'ёзным выдавецтве яно накіроўвае цябе ў тур. Той тур уключаў у сябе Берлін, Вену, Цюрых, Лейпцыг і дзясятак іншых гарадоў. Ездзіў я тыдні два, і новы горад сустракаў мяне амаль кожны дзень. У такім тэмпе табе не да прыгажосці еўрапейскіх сталіц. Ты проста молішся, каб твой гатэль быў недалёка ад вакзала. Пасля ты прыходзіш спаць, і назаўтра ў цябе новы горад — і ўсё паўтараецца. Ужо пазней я атрымаў магчымасць працаваць над манаграфіяй пра Шагала ў адным з інстытутаў Вены. Праз месяц я ведаў гэты горад не горш за Мінск.

Ты змяніў мноства гарадоў. І гэта не часовыя вандроўкі. Дзе жыве тваё сапраўднае я?

Да гэтых зменаў я ўжо прызвычаіўся. Я паўсюль іншы. Я ж і ў Беларусі таксама не свой. Я свой у цягніку ці самалёце, у дарозе… Маё Я — у мове і ў тэкстах. Нават жывой камунікацыі, як сродку ўзбагачэння, мне ўжо не так важна мець шмат. Структура адносін у такіх людзей, як я, якія вандруюць, якія іншыя паўсюль, зусім не такая. Ты нават ужо сябруеш па-іншаму. У мяне ёсць сябар, з якім мы камунікуем раз на 5 год. І мы ўсё роўна адчуваем сябе сябрамі.

« Я ПАЎСЮЛЬ ІНШЫ.
Я І Ў БЕЛАРУСІ
ТАКСАМА НЕ СВОЙ.
МАЁ Я — У МОВЕ
І Ў ТЭКСТАХ »
Інтэлектуалы з беларускіх земляў выпраўляліся ў Аўстрыю яшчэ ў часы ВКЛ. У 1750-я ў Вене вывучаў матэматыку, астраномію і архітэктуру Тамаш Жаброўскі славуты матэматык і архітэктар. Магістр філосафі і вольных навук быў выкладчыкам Віленскага ўніверсітэта і Полацкага езуіцкага калегіума. У гістарыяграфіі вядомы як «міністр будаўніцтва» Вільні. Аўстрыйская архітэктура натхняла яго на праектаванне касцёла Святых Апосталаў
Пятра і Паўла ў Бабруйску, езуіцкага калегіума ў Жодзішках.
Аўстрыя і Вена ў жыцці вядомых беларусаў
Як выглядала праца ў Інстытуце?

У Венскім інстытуце гуманітарных навук мне вылучылі ўласны працоўны кабінет. Сама ўстанова спецыялізуецца на паглыбленых даследаваннях у галіне гуманітарных навук.

Першая задача для маладога навукоўца — навучыцца рабіць прэзентацыю свайго даследавання і выслухоўваць крытыку. Тут я ўпершыню даведаўся, што такое венскі стыль прэзентацыі. Ты мусіш выйсці з паперкамі і па іх чытаць. Ніякіх слайдаў, праектараў, паўэрпойнтаў…

Пасля даклада — сеанс пытанняў: спачатку задаюць пытанні прафесары, потым — дацэнты, потым — усе астатнія. Універсітэцкая іерархія тут не пусты гук. Ты нават адразу не можаш сябраваць з навукоўцамі, якія маюць вышэйшую за цябе ступень. Першы час я сябраваў з такімі ж скулерамі з Усходняй Еўропы, як і сам я.

Мы ўвайшлі праз парадны ўваход і лесвіцу, засланую чырвоным сукном. Магу спытаць пра яе асабістую дэталь і сімвалізм для цябе?

Ты ўздымаешся, і яна рыпіць пад нагамі, і чырвоны кілім скрадае гук крокаў і нават пахне там старой еўрапейскай школай. Яна пакідае адчуванне сапраўднай цытадэлі акадэмічных традыцый.

Інстытут
Як выглядала праца ў Інстытуце?

У Венскім інстытуце гуманітарных навук (па-нямецку Institut f?r die Wissenschaften vom Menschen) мне вылучылі ўласны працоўны кабінет. Сама ўстанова спецыялізуецца на паглыбленых даследаваннях у галіне гуманітарных навук.

Першая задача для маладога навукоўца — навучыцца рабіць прэзентацыю свайго даследавання і выслухоўваць крытыку. Тут я ўпершыню даведаўся, што такое венскі стыль прэзентацыі. Ты мусіш выйсці з паперкамі і па іх чытаць. Ніякіх слайдаў, праектараў, паўэрпойнтаў…

Пасля даклада — сеанс пытанняў: спачатку задаюць пытанні прафесары, потым — дацэнты, потым — усе астатнія. Універсітэцкая іерархія тут не пусты гук. Ты нават адразу не можаш сябраваць з навукоўцамі, якія маюць вышэйшую за цябе ступень. Першы час я сябраваў з такімі ж скулерамі з Усходняй Еўропы, як і сам я.

Мы ўвайшлі праз парадны ўваход і лесвіцу, засланую чырвоным сукном. Магу спытаць пра яе асабістую дэталь і сімвалізм для цябе?

Ты ўздымаешся, і яна рыпіць пад нагамі, і чырвоны кілім скрадае гук крокаў і нават пахне там старой еўрапейскай школай. Яна пакідае адчуванне сапраўднай цытадэлі акадэмічных традыцый.

Бываў у Вене і «бацька польскага сентыменталізму», паэт Францішак Карпінскі. Пасля аўстрыйскага навучання
ў 1770-я і жыцця ў Варшаве ён вярнуўся ў родную Рэч Паспалітую. Карпінскі, па паходжанню украінец, да канца жыцця звязаў сябе з Беларуссю. У маёнтку Хараўшчына адкрыў школу
для сялянскіх дзяцей, збіраў беларускія песні, працаваў з сялянамі ў полі і ставіў разам
з імі свае п'есы-ідыліі. Ці не аўстрыйскія ліберальныя норавы паўплывалі?
Аўстрыя і Вена ў жыцці вядомых Беларусаў
Прафесія сучаснага пісьменніка знутры. Якім чынам гэта выглядае ў цябе?

У нейкі момант я зразумеў, што беларускаму пісьменніку працаваць з літаратурнымі агентамі з Масквы — значыць быць часткай рускай літаратуры.
У банкаўскай сферы гэта, напрыклад, няважна — першыя еўрапейскія банкі, дарэчы, з'явіліся на тэрыторыі, што ўваходзіла ў Аўстра-Венгрыю — банк Райфайзена.

Таму я проста ўзяў і напісаў мэйл нямецкаму літаратурнаму агенту Томасу Відленгу. Вельмі просты па форме ліст, дзе я пытаюся, ці можа быць зацікаўленасць у яго, каб прачытаць мае тэксты. Гэта было да выхаду «Мовы», 5 гадоў таму. Тады ў мяне было 3 раманы. Ён адмовіў і папрасіў пачакаць.

У мінулым годзе з Цюрыха я зноў выйшаў на Відленга і прапанаваў некалькі тэкстаў. Ён прачытаў усе і адказаў, што мы гатовыя да падпісання агенцкай дамовы. Цяпер ён чакае «Ноч» у перакладзе на рускую. Сёння, калі мы ў Вене, атрымаў вельмі важнае паведамленне, што пераклад узяліся ацэньваць рускія выдаўцы. Ім я пішу сам. Агент працуе з усім астатнім літаратурным светам.

Грошы і адносіны з імі: чым зарабляе сучасны беларускі пісьменнік?

Багаты не той, хто шмат зарабляе, а той — каму не шмат патрэбна. Асноўная мая інвестыцыя і растраты — вандроўкі. Асноўная частка пісьменніцкіх заробкаў прыпадае на пераклады кніг і экранізацый. Таксама публіцыстыка. Вяду калонку ў нямецкамоўнай Zeit.

Пра грошы. Маю рахунак для замежных ганарараў у Пріорбанку. Кліентам стаў выпадкова: пабачыў у мінскім ліфце буклет з тыповым жаночым аўстрыйскім вобразам. Гэта было на Кальварыйскай.

Прафесія пісьменніка

Вена ў творчасці Марціновіча, як мне бачыцца, — Шагал і Скарына. Пра аднаго ты пісаў тут кнігу, пра другога, пасля тэатральнага досведу, — п'есу. Давай з маладзейшага — чаму Марк?

У люстры яго біяграфіі можна пабачыць лёсы ўсіх нас. Усіх, хто нешта актыўна робіць, жывучы тут. Ён апынуўся ў Парыжы ў вельмі добры момант, калі Матыс і Сезан ужо не падаваліся скандальнымі мастакамі. У той момант Шагал быў не тое каб папулярным. І вось хлопчык з Віцебска, пабачыўшы Луўр, едзе да сябе дамоў і культывуе сучаснасць тут. Не ўсе гатовыя былі гэта прыняць. Нават маладзейшыя вучні.

Чаму Францішак?

Скарына? Дык таму ж, чаму і Шагал: вельмі іканічная біяграфія. П'еса пішацца зусім па-іншаму: там аўтарам кіруюць героі. Калі яны прыдуманы трапна, яны пачынаюць балбатаць і іх ужо не стрымаць, не спыніць, не суняць.

«Кар'ера Доктара Раўса» была напісана ў 2016 годзе, і гэта спроба перанесці падзеі Скарынавай біяграфіі ў сучаснасць у крыху мадыфікаваную яе версію. У 2017-ы год, у якім ніхто не вынайшаў друкаваных кніг. І вось «стартапер» Скарына цягаецца па офісах і ўгаворвае ўкласціся ў гэтую вынаходку. У кнігу. Тлумачыць, чаму кніжка — штука карысная.

Працягнем пра выбітных. Як доўга беларуская мас-культура будзе яшчэ эксплуатаваць і хайпіць «класічных» беларускіх герояў? Бо я неяк ужо стаміўся ад школьнай праграмы. Можа, досыць і патрэбны іншыя? Ці гэта звычайны працэс у лакальных культурах?

Дык у тым жа і прыкол, што ў беларускай культуры якраз памяць нядоўгая і яе трэба рэанімаваць. Нам трэба напампоўваць сучасным жыццём усіх «адлітых у бронзе» герояў. Скарына сёння — гэта помнік ля бібліятэкі. А мусіць быць жывым чалавекам, бо ён жа — такі ж, як і ты, як я. Гэта як Гай Рычы, які ставіць Шэрлака Холмса ці легенду пра Караля Артура. І ставіць так, што гэта як бы адразу пра сучаснасць. Калі мы «ўспомнім» Скарыну, калі ўвядзём у культурны абарот і засвоім Дамейку — тады можна будзе думаць і пра новых.

Вядомая персона найноўшага часу, звязаная з Беларуссю і Аўстрыяй, — футбаліст Аляксандр Мятліцкі. Паўабаронца мінскага «Дынама» валодаў магутным ударам з левай. Мятліцкі быў прызнаны найлепшым футбалістам краіны ў 1990. У Аўстрыі, куды закінуў яго футбольны лёс, Мятліцкі пачаў легіянерскую кар'еру ў венскім клубе «Рапід». У футболе ён — доўгажыхар: скончыў гуляць у 39 гадоў, хаця па фізічных кандыцыях мог і працягваць. Адметна, што Аляксандру Мятліцкаму прапаноўвалі змяніць грамадзянства, каб гуляць за Аўстрыю. Яго адказ быў просты:
«Я — не аўстрыец, а беларус». Пасля сканчэння кар'еры ў 2003 годзе валодаў рэстарацыяй у Вене.
Аўстрыя і Вена ў жыцці вядомых Беларусаў
Картка Мятліцкага з часоў "Рапіду"
Фота з аукцыёна ay.by
Архітэктура стварэння тэксту. Як гэта ўсё працуе ў цябе?

Спачатку ўзнікае ідэя. Ідэя, якая ўтрымлівае ў сабе ўсе сюжэтныя хады і цэлыя комплексы пытанняў. Што будзе, калі ўсе гаджэты згаснуць? Што будзе, калі аднойчы не ўзыдзе сонца? Што будзе, калі вакол нас запануе цемра? Ты ўяўляеш сабе нейкі свет.

У ім ёсць ты?

Не, не. Ты, як рэальны чалавек, пры вытварэнні рамана проста не існуеш. Я нават і не пішу адразу. Ідэя ўспыхвае ўнутры мяне. І ўсё пачынаецца з героя… Папярэдні раман, «Возера радасці», узнік з ідэі пра дзяўчыну, якую ніхто не любіць, якую не любіць бацька. Звычайнай дзяўчыны, якая не вельмі ўражвае, якая паходзіць з заможнай сям'і і прагне любові. І больш нічога няма. Такія пачуцці нават не трэба запісваць.

Пасля мінае 2-3 гады, калі я проста жыву з гэтымі думкамі. Пасля проста сыходзяцца зоркі, наступае прыдатны для пісання час, час, калі ёсць прастора без залішняй камунікацыі, без інтэрнэту…

З Ясяй я жыў 2 гады. Аднойчы ехаў у Вільню, не было вайфаю, і я проста адкрыў ноўт і пачаў запісваць сінопсіс. Усё тое, што за 2 гады абдумалася. Тры старонкі структураванага тэксту. Адразу па частках. І пасля гэтага трэба нават не дазваляць сабе думаць пра гэты файл. Я проста бэкаплю яго сабе ў архіў электроннай пошты. І гэты файл, думкі аб ім, павінны ўжо ўспрымацца як твой уласны досвед. Бо такіх файлаў у цябе — дахалеры.

Ездзілі беларусы мінуўшчыны ў Аўстрыю і проста падарожнічаць. Міхал Казімір Радзівіл, празваны Рыбанька, заязжджаў
і ў Вену. Гэты магнат аднавіў разбураны шведамі Нясвіжскі замак, пачаў у сваіх уладаннях вытворчасць славутых слуцкіх паясоў. У яго часы ў Нясвіжы працавала друкарня і тэатр, для якога пісала п'есы яго жонка Уршуля. А іх сын – той самы Караль Радзівіл "Пане Каханку". Рыбанька падрабязна апісваў свае падарожжы ў дзённіку.
Аўстрыя і Вена ў жыцці вядомых беларусаў
Міхал Радзівіл. Партрэт невядомога аўтара, XVIII ст. Валынскі дзяржаўны музей
Беларускі магнат вёў свой "блог" адразу на некалькіх мовах – лацінскай, італьянскай, французскай і нямецкай. Для разумення яго сацыяльнага статуса ў той час, трэба дадаць, што венскі турыстычны "трып" цягнуўся ў Мікалая Радзівіла 2,5 месяцы – з сакавіка па май 1722 года. За гэты час паспяховы беларус меў штодзённые аудыенцыі з каралёўскай сям'ей, баляваў, вучыўся фехтаванню і "быў на асамблях" – карацей, жыў звычайным жыццём тагачасных еўрапейскіх эліт. Уяўляеце сабе як гэта магло б выглядаць сёння?
14 Маг. Выехаў з Прагі, i 22 г. м. прыбыў да Ведня

29 Mar. …па абедзе меў гонар у замку, на апартамэнтах, мець аудыенцыю ў арцыкнязёўны Марыі Амаліі, дачкі цэсара Юзафа i таксама сястры малодшай каралевы нашай Польскай яна досыць ласкава са мной гаварыла, руку ёй пацалаваўшы, пайшоў. Вечарам быў на асамблях;

D. 31 Маг. Пачаў па раніцах вучыцца фэхтаваць, i ў Польшчы ўжо трохі ўмеў, бо гувэрнёр мой ксёндз Дэ Лятур вучыў мяне, а тут Дэ Лувэн даваў мне лекцыі; аднак жа штодзень на пакоях бываў, зранку i ўвечар.

6 Apr. Зранку эксэрцытаваўся у фэхтаваньні; абед еў у графа Альтгайма, па абедзе, каля чацьвёртай гадзіны езьдзіў на прамэнад, гэта ёсьць забава ўсіх годных у гэтым месьце; выяжджаюць за браму некалькі тысячаў карэтаў у парадзе, значыцца карэта за карэтай, да пэўнага мейсца едуць i заварочваюць
то там, то сям, то тая, то гэты ў карэце мінаюць, хто з кім мае знаемасьць, дык кланяюцца, хто ж не, дык сабе ў карэце сядзіць, i гэтак да вечара
наезьдзіўшыся, на цэсарскую вячэру едуць, а адтуль на асамблі, што i я пунктуальна штодня рабіў.
Сын Міхала Казіміра - Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»
Партрэт XVIII ст. Аўтар невядомы.

Вось некаторыя ўрыўкі з яго дзённіка:
Ноч. Шосты раман Марціновіча. Як ён узнік і аб чым ты там гаворыш?

Аднойчы ўначы я не мог спаць,
і ў святле ліхтарыка ад чыталкі прымроіў сусвет, у якім згаслі ўсе гаджэты, а ад нашай татальнай падлучанасці нічога не засталося. За вокнамі была цемра, мне чамусьці было неспакойна. І я ў паўсне пабачыў героя, які ідзе праз ноч па Беларусі, якая стала нагадваць ці то казачнае Сярэднявечча, ці то Герадотаву праўду.

Гэта прыдума з'явілася, можа, пяць гадоў таму. Два гады таму быў занатаваны сюжэт. І вось у мінулую вясну я сеў за распрацоўку рамана. Ён пісаўся спачатку ў Цюрыху, потым — у Вільні і Мінску. Напісаны па-беларуску. Правобразам было пачуццё, стан. Сцюдзёная ноч, няўтульнасць, стома і небяспека.

Раман будзе фантастыкай, але, здаецца, фантастыкі такога кірунку пакуль няма не толькі
ў беларускай, але і ў сусветнай літаратуры, я хацеў вынайсці нешта сваё. Мне было камфортней жыць у тым свеце. Камфортней часам, чым быць тут і цяпер. Я шпацыраваў цёмнымі начамі па розных гарадах і выхопліваў маленечкія дэталькі цёмнага свету.

«Ноч»
Урывак з новага рамана Віктара Марціновча. Друкуецца ўпершыню і са згоды аўтара.
Калі «Паляўнічым на снезе» Брэйгеля нехта выключыў святло, а сажалку ўнізе пагорка шчыльна атачыў палаткамі гандляроў з зорачкамі свечак, дык атрымалася б панарама «Пан Кніжнік і пані Герда выходзяць да рынка». Пан кніжнік — кожны з маркотных сялян, што спускаюцца да возера. Пані Герда — любая з чорных сабачын, якія суправаджаюць няўдалых паляўнічых.

Тое, што Брэйгель дакладна пасуе да гэтага горада, я зразумеў яшчэ шчаслівай парой світанкаў і змярканняў. У Мінска заўсёды быў Брэйгелевы снег, Брэйгелевы мінакі і Брэйгелевы дрэвы.

Над прастакутным возерам навісае велічная «Званарная вежа» — высокая труба спарахнелага ды даўно разрабаванага завода. Менавіта адсюль Гацак штораз абвяшчае надыход раніцы і вечара. Адразу за заводам пачынаецца памежная сценка, што аддзяляе нашыя землі ад Кальварыі. Сам рынак — цэнтр грамадскага, палітычнага і забаўляльнага жыцця Грушаўкі. Што праўда, забаваў тут мала: кропкі з рознымі гатункамі брагі, газета «Газета» ды коўзанка, зладжаная на прастакутным стаўку.

Новая кніга
Ноч. Шосты раман Марціновіча. Як ён узнік і аб чым ты там гаворыш?

Аднойчы ўначы я не мог спаць, і ў святле ліхтарыка ад чыталкі прымроіў сусвет, у якім згаслі ўсе гаджэты, а ад нашай татальнай падлучанасці нічога не засталося. За вокнамі была цемра, мне чамусьці было неспакойна. І я ў паўсне пабачыў героя, які
ідзе праз ноч па Беларусі, якая стала нагадваць ці
то казачнае Сярэднявечча, ці то Герадотаву праўду.

Гэта прыдума з'явілася, можа, пяць гадоў таму. Два гады таму быў занатаваны сюжэт. І вось у мінулую вясну я сеў за распрацоўку рамана. Ён пісаўся спачатку ў Цюрыху, потым — у Вільні і Мінску. Напісаны па-беларуску. Правобразам было пачуццё, стан. Сцюдзёная ноч, няўтульнасць, стома і небяспека.

Раман будзе фантастыкай, але, здаецца, фантастыкі такога кірунку пакуль няма не толькі ў беларускай, але і ў сусветнай літаратуры, я хацеў вынайсці нешта сваё. Мне было камфортней жыць у тым свеце. Камфортней часам, чым быць тут і цяпер.
Я шпацыраваў цёмнымі начамі па розных гарадах
і выхопліваў маленечкія дэталькі цёмнага свету.

«Ноч»
Унутраная эгаістычная місія Марціновіча? Тваё ўяўленне пра сябе ў гэтай краіне?

Я хачу ствараць тэксты, якія могуць жыць у бясчасавай прасторы і будуць чытацца беларусамі праз 200 год. Цяпер мы сведкі нараджэння мовы, якой будуць карыстацца беларусы і праз 200 гадоў. За апошнія паўстагоддзі выпрацаваўся канон беларускай мовы, якога не было ні ў Купалы, ні ў Багушэвіча. Да гэтага была процьма дыялектызмаў, была мова вёскі, якая была аддзеленая ад мовы нешматлікіх гарадскіх інтэлектуалаў таго часу. Вёска балбатала на неўніфікаваных гаворках. Палешукі з гарадзенцамі маглі адзін аднаго не зразумець. Цяпер мы бачым з'яднанне гэтых масіваў. Мова пачынаецца з літаратуры. Я хацеў бы быць часткай гэтага канона. Гэта мая задача і жаданне.

«Я хачу
ствараць тэксты, якія могуць жыць у бясчасавай прасторы
і будуць чытацца беларусамі
праз 200 год»

тэкст / фота / відэа / графічны дызайн і распрацоўка
Сяргей Гудзілін

comments powered by HyperComments