28.03.2018 / 15:47

За здымак сцяга каля помніка Караткевічу ў Оршы актывіста аштрафавалі на 540 рублёў 5

Жыхара Барані Генадзя Шэпелева ў аўторак запрасілі ў міліцыю «на 5 хвілін, для ўдакладнення». Але з міліцыі адвезьлі ў суд, дзе за некалькі хвілін прысудзілі штраф 539 рублёў. Так аршанскія ўлады адрэагавалі на тое, што ён у Дзень Волі ўсталяваў бел-чырвона-белы сцяг побач з помнікам Уладзіміру Караткевічу і сфатаграфаваў гэта, піша Радыё Свабода.

Генадзь Шэпелеў кажа, што супрацоўніца аршанскай міліцыі Лілія Трушко паклікала яго ў міліцыю праз тэлефон. Ён пагадзіўся, бо ведаў, што супраць яго распачатая адміністрацыйная справа за фатаздымак: у Дзень Волі ён усталяваў бел-чырвона-белы сьцяг побач з помнікам Уладзімеру Караткевічу ў аршанскім парку і сфатаграфаваў гэта.

Штраф памерам 22 базавыя велічыні актывіст атрымаў паводле артыкула 23.34 КаАП за нібыта незаконную масавую акцыю. Хоць, паводле яго, нават сведкам-міліцыянтам не было чаго сказаць, апрача таго, што фатаграфаванне працягвалася 5 хвілін і што ў радыусе 150 мэтраў ад помніка ў парку не было ніводнага мінака.

0
муха цэ цэ / Адказаць
28.03.2018 / 16:17
Лопнiце!

3
Хозяин забора / Адказаць
28.03.2018 / 16:35
А вы млеете как цудоуда вам было возле Оперного. Кто поможет Геннадию?
0
Пятрок / Адказаць
28.03.2018 / 17:07
"Прэсекаць на корню." Предотвратили массовые беспорядки. Ганьба, сорам...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру