28.03.2018 / 16:02

Гісторыя ад мінскай міліцыі: як участковы Раман памірыў дзвюх суседак, што не падзялілі новага жыльца дома 10

На адрас участковага інспектара міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Савецкага РУУС Мінска лейтэнанта міліцыі Рамана Ласіцкага нібыта паступіла падзяка ад жыхаркі сталіцы.

«Справа ў тым, што раней мы разам з суседкай, якая пражывае паверхам ніжэй, працавалі разам у адной арганізацыі і падтрымлівалі сяброўскія адносіны. Аднак з пэўнага часу нашы адносіны змяніліся, — цытуюць словы жанчыны міліцыянты. — Суседка стала праяўляць у дачыненні да мяне беспадстаўную варожасць, агрэсію, не давала спакойна жыць. Я вырашыла звярнуцца да ўчастковага інспектара. Пасля таго, як супрацоўнік міліцыі наведаў кватэру маёй прыяцелькі і правёў з ёй гутарку, яна супакоілася».

Аказалася, што віной усяму быў новы жыхар, які спадабаўся абедзвюм жанчынам, запэўнівае міліцыя.

Праўда, падрабязнасці гісторыі прэс-служба не агучвае. Суседзі ж адзначаюць, што сітуацыя была трохі іншай і ўнёсак міліцыянта, мякка кажучы, перабольшаны.

Сам Ласіцкі адмовіўся ад каментароў.

УШ

0
M113 / Адказаць
28.03.2018 / 16:08
Ну і навошта? А заўтра ён будзе самааддана складаць ліпавыя пратаколы. Так сабе спроба, міліцыя.
3
Паша / Адказаць
28.03.2018 / 16:19
Это часть его работы. Напишите тогда о токаре, плотнике, продавце. Уверен, что среди них есть истории почитабельнее. Что за избранность?
0
плёткі / Адказаць
28.03.2018 / 16:29
Ай, што тут не зразумела. Было: дзве адзінокія грамадзянкі і адзін мужчына. Для прадухілення варожасці паміж грамадзянкамі трэба было дадаць яшчэ аднаго мужчыну, з чым спецыяліст па грамадскім парадку цудоўна справіўся. Якія вам яшчэ каментары???
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру