Вядучы інжынер па паляўнічай гаспадарцы Асіповіцкага лясгаса Міхаіл Шкутко паведаміў БЕЛТА, што вядзецца падрыхтоўка да арганізацыі новага віда палявання — на аленя і лася з лука.

Цяпер лясгас шмат зарабляе на паляванні на зубра. Толькі ў першыя два месяцы 2018 года было зароблена звыш 80 тысяч рублёў. Мінулыя гады арганізоўвалі туры для расіян, беларусаў і датчан.

Цана дабычы аднаго зубра ацэньваецца да 20 тысяч рублёў. На дадзены момант у лясгасе жыве 440 зуброў, але аптымальная колькасць складае 160. Пры гэтым адстрэльваць можна толькі слабых і хворых асобін.

Што такое ўвогуле паляванне з лука? Існуюць строгія правілы, якім павінен быць лук, каб з ім можна было здзяйсняць паляванне. Паляўнічы лук павінен мець сілу нацягвання не меншую за 27 кілаграмаў. Сама страла мусіць быць не меней 61 сантыметра, а наканечнік стралы павінен быць з вострымі краямі і шырынёй у аснове не меншай за 2 сантыметры.

На такі лук трэба абавязкова афармляць дазвол. У многіх краінах свету паляванне з лукам забароненае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?