У супрацоўніка кампаніі «Сістэмны інтэгратар» Аляксандра Нікіціна, які займаўся абслугоўваннем пажарнай сігналізацыі ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» ў Кемераве, не было профільнай адукацыі. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прадстаўніка Следчага камітэта, які выступаў у судзе.

«У дапытанага ў якасці падазраванага Нікіціна сярэдняя спецыяльная адукацыя, ён скончыў ПТВ па спецыяльнасці кухар-кандытар», — паведаміў супрацоўнік СК. «Ніякай спецыяльнасці належнай ў яго не было, ён не дыпламаваны, не высокакваліфікаваны спецыяліст. Як на яго маглі ўскладацца абавязкі па пажарнай бяспецы — незразумела», — дадаў ён.

Па словах следчага, у абавязкі Нікіціна уваходзіў мантаж і тэхнічнае абслугоўванне сістэм з напругай сетак да 24 вольт, у тым ліку, аўтаматычных установак пажарнай бяспекі. Таксама прадстаўнік СК нагадаў, што працадаўца Нікіціна — дырэктар кампаніі Ігар Палазіненка (ён, як і Нікіцін з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы аб пажары) — называў яго «высакакласным спецыялістам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0