Расійскае інфармацыйнае агенцтва Eadaily, вядомае крайне імперскай рыторыкай у дачыненні да краін-суседзяў Расіі, выпусціла новы тэкст, прысвечаны Беларусі: тэма ўсё тая ж — святкаванне стагоддзя БНР. 

У матэрыяле ёсць іранічны момант — аўтар Eadaily грунтоўна прайшоўся па асобных персанажах унутры Беларусі, якія лёгка пазнаюцца з апісання. 

Абураючыся масштабам канцэрту каля Опернага ў Мінску, журналіст падкрэслівае: 

«Дзіўным чынам такі эфект не змаглі спрагназаваць «адэкватныя дзяржаўнікі», якія абслугоўваюць мясцовыя сілавыя і прапагандысцкія структуры. У такіх «палітолагаў» значна лепш атрымліваецца асвойваць расійскія і беларускія бюджэтныя грошы на розныя праекты, паралельна удзельнічаючы ў ганеннях прыхільнікаў «рускага свету» у Беларусі. І нават кантакты з Jamestown foundation і іншымі фондамі, неанацыстамі Заходняй Еўропы і неаязычнікамі Усходняй, а таксама сілавікамі розных краін не дапамаглі гэтым дзеячам, якія лічаць сябе экспертамі, прадбачыць хаця б прыблізна тое, што адбылося на самай справе».

Аляксей Дзерман, Пётр Пятроўскі, Вадзім Гігін і Аляксандр Шпакоўскі ў эфіры расійскага тэлеканала. Ілюстратыўнае фота.

Аляксей Дзерман, Пётр Пятроўскі, Вадзім Гігін і Аляксандр Шпакоўскі ў эфіры расійскага тэлеканала. Ілюстратыўнае фота.

«Ажно да сканчэння мітынгу ў Мінску яны запэўнівалі, — працягвае Eadaily, — што мерапрыемства ля Опернага будзе ці малалікім, ці не адбудзецца зусім, ці не будзе мець заяўленага эфекту. Да гэтага яны ж распавядалі ў дзяржаўных і недзяржаўных СМІ неверагодныя гісторыі аб фарміраванні нейкай «саюзнай ідэнтычнасці», аб прарывах джыпаў са зброяй праз украінска-беларускую граніцу, задавалі з'едлівыя пытанні арыштаваным і абвінавачаным у экстрэмізме «прарасійскім публіцыстам», ганьбілі «расійскіх алігархаў», абгрунтоўвалі няўдаласць адстойвання Расіяй сваіх нацыянальных інтарэсаў: увогуле, усяляк дапамагалі ўладам на прапагандысцкім фронце, у тым ліку ў расійскім інфармацыйным полі, на расійскіх тэлеканалах».

«Не прызнаўшы сваёй экспертнай непаўнавартаснасці, яны пераключыліся на каментаванне вынікаў выбараў у Расіі, трагедыі ў Хатыні, перспектыў гандлю з Грузіяй і, вядома ж, недзеяздольнасці ідэй БНР — пасля ўсяго таго, што адбылося ў Беларусі да 25 сакавіка і ў гэты дзень ўключна ў Мінску, Гродна, па ўсёй рэспубліцы», — падсумоўвае аўтар.

Найхутчэй, такім чынам розныя групоўкі «экспертаў» змагаюцца за рэсурсныя плыні. Аргументацыяй тут з'яўляецца закладзеная думка, што «мы можам прасоўваць рускі свет лепш за іх».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?