28.03.2018 / 20:56

Пакістанец у Магілёве выдурыў у земляка і двух бангладэшцаў больш за 6 тысяч долараў 1

Мяркуецца, што грамадзянін Пакістана 1984 года нараджэння з дазволам на пастаяннае пражыванне Беларусі атрымаў ад замежных грамадзян грашовыя сродкі, прызначаныя для аплаты за пражыванне ў інтэрнаце, часовую рэгістрацыю і медыцынскую камісію ў магілёўскім універсітэце. Замежнікі хацелі вучыцца ў беларускім універсітэце, не валодаючы ні рускай, ні беларускай мовай, паведамляе Следчы камітэт.

Суму грошай мужчына завышаў, аплату паслуг праводзіў не ў поўным аб'ёме. Такім чынам падазраваны завалодаў грашовымі сродкамі на агульную суму больш за 5000 даляраў ЗША і 900 еўра. У ходзе следства пацярпелымі прызнана трое мужчын: двое бангладэшцаў і адзін пакістанец.

Дзеянні падазраванага следствам кваліфікаваныя па ч. 4 арт. 209 (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры) КК Беларусі.

0
Юрась Братчык / Адказаць
29.03.2018 / 18:27
А замест "выдурыў" ці было б "выцыганіў" больш па-беларуску?
(амер. "finagled").
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру