AP

AP

У Венесуэле пры пажары ў цэнтры ўтрымання зняволеных пры паліцыі штата Карабоба загінулі прынамсі 78 чалавек. Пра гэта паведамляе выданне El Pais.

Цэнтр размешчаны ў горадзе Валенсія, пажар узнік пасля таго, як у ім пачаўся бунт. Па інфармацыі выдання, сярод загінулых 10 жанчын. Афіцыйных дадзеных па загінулых пакуль няма.

El Pais адзначае, што цэнтр перапоўнены. Бунт пачаўся ў момант наведвання зняволеных сваякамі. Па інфармацыі выдання, зняволеныя вырашылі ўзяць аднаго з наведвальнікаў у закладнікі для таго, каб прад'явіць уладам «пэўныя патрабаванні». Закладнік быў паранены нажом. Паколькі ўлады не адказалі на іх патрабаванні, яны пачалі спальваць матрацы, у выніку чаго адбыўся пажар. Адзначаецца, што большасць ахвяр, у тым ліку некаторыя наведвальнікі, загінулі ад удушша.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0