Брытанская паліцыя лічыць, што месцам першага кантакту экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі з «Навічком» былі ўваходныя дзверы іх дома ў Солсберы ў графстве Уілтшыр.

«На цяперашні момант эксперты вызначылі самую высокую канцэнтрацыю нервова-паралітычнага рэчыва на ўваходных дзвярах па адрасе пражывання [пацярпелых]», — гаворыцца ў заяве Скотленд-Ярда, што расследуе атручэнне Скрыпаля і яго дачкі.

Вэб-сайт Скотленд-Ярда прыводзіць словы кіраўніка Контртэрарыстычнага аддзела сталічнай паліцыі Дзіна Хейдана: «На дадзены момант нашага расследавання мы мяркуем, што Скрыпалі ўпершыню ўвайшлі ў кантакт з нервова-паралітычным рэчывам на парозе дома. Мы засяродзілі большую частку следчых дзеянняў як унутры іх дома, так і вакол яго».

Самая высокая канцэнтрацыя рэчыва была выяўленая на ручцы дзвярэй дома Скрыпаляў. Рэчыва магло быць дададзена ў ліпкую масу, нанесеную на ручку дзвярэй. Гэта, на думку карэспандэнта Бі-бі-сі, тлумачыць той факт, што атрутнае рэчыва было выяўлена на аўтамабілі Скрыпаля, а таксама ў рэстаране, дзе ён абедаў з дачкой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?