ТАСС

ТАСС

Узгаранне ў кемераўскім гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» пачалося ў прасторы паміж трэцім і чацвёртым паверхамі ў раёне батутнага цэнтра. Гэта паказалі папярэднія вынікі пажарна-тэхнічнай экспертызы, піша РБК са спасылкай на дзве крыніцы ў МНС.

Адна з іх, крыніца ва ўпраўленні МНС па Кемераўскай вобласці, паведаміла выданню, што ў меркаваным месцы ўзгарання праходзіў сілавы кабель.

Па дадзеных аднаго з суразмоўцаў РБК, агонь распаўсюджваўся ў тым ліку па ўнутрысценнай прасторы. «Інтэнсіўнасці гарэння спрыялі ўнутраныя віхравыя патокі», — адзначыў ён.

На экспертызы адпраўленыя каля 100 прадметаў з ГЦ, якія маюць значэнне па справе аб пажары. Сярод іх рэшткі паралонавых шарыкаў з дзіцячага басейна, элементы ўцяпляльніка, фрагменты ўнутранага аздаблення, паведаміла крыніца ў рэгіянальным упраўленні МНС. Яна адзначыла, што гэтыя матэрыялы могуць не адпавядаць зацверджаным у Расіі дзяржаўным стандартам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0