Ці чулі вы пра паноў Кубліцкага ды Заблоцкага? Яны праелі, прагулялі ўсю сваю гаспадарку, а пасля сеялі рэпу, наседжвалі яйка з-пад Куры-Шчабятуры, змагаліся з Цмокам паганым ды траплялі ў іншыя гісторыі.

Пра іх апавядаў аўтар гэтай кнігі ў дзвюх папярэдніх казачных аповесцях — «Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага» і «Гаспадарка паноў Кубліцкага ды Заблоцкага». Цяпер — працяг дзівосных панскіх авантураў, дзе поўна неспадзяванак, гумару і вясёлых парадоксаў.

4 красавіка ў кнігарні «Акадэмкніга» — аўтограф-сесія Пятра Васючэнкі з нагоды выхаду яго новага раману-казкі для дзяцей «Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага». У мерапрыемстве бярэ ўдзел мастачка Крысціна Баранава, якая зрабіла ілюстрацыі да кнігі.

Прыходзьце самі, прыводзьце сваіх дзетак!

Аўтограф-сесія адбудзецца пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Кнігарня «Акадэмкніга» (Мінск, пр. Незалежнасці, 72)

Пачатак: 18.30

Уваход вольны!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0