Як адзначыў прадстаўнік японскага ўрада па ахове здароўя ў школе, «пазіцыя ўрада такая, што школьны абед з'яўляецца абавязковай часткай адукацыі, а не перапынкам у вучобе». 

Калі бацькі не могуць аплаціць дзіцяці харчаванне (каля $2,5), дзецям прапануюць бясплатныя або скарочаныя абедзенныя праграмы.

У Японіі абедзенны час амаль cакральны. Нікога не прыспешваюць, дзеці спакойна атрымліваюць асалоду ад ежы.

Школьнікі падаюць адно аднаму гатовыя абеды — так у іх выхоўваюць самастойнасць. У многіх школах няма нават дворнікаў, дзеці прыбіраюць за сабой самі.

Рыс — асноўны прадукт харчавання японцаў.

У абед звычайна ўваходзіць галоўная страва, рыс і суп. На фота — міса-суп, вяленая рыба, малако, рыс і смажаная свініна з гароднінай.

Яшчэ варыянт — тофу з мясам і рысам, салата, яблык і пакет малака.

У пачатковай школе Jinego ў прэфектуры Акіта тыповы абед складаецца з курыцы, рысу, міса-супу з вакаме, салаты з гародніны, малака і мандарына.

Кары з рысам, малако і салата з садавіны. У многіх школах раз на тыдзень падаюць на абед стравы карэйскай і італьянскай кухні.

У школе Яшыма — рыс, свініна і яйка, ёгурт, суп з тофу і багавіннем, малако.

У выніку японцы не толькі атрымліваюць здаровае цела і страўнік, але і вучацца адказна падыходзіць да таго, што яны ядуць. У Японіі паказчык сярэдняй працягласці жыцця адзін з самых высокіх, а ўзровень атлусцення насельніцтва ніжэйшы за сярэдні.

Ну а пасля абеду можна і паспаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?