Фота Максіма Маханькова
Ад 21:00 у Мінску пачаўся снегапад і да раніцы горад быў цалкам усланы снегам. З раніцы яшчэ будзе ісці снег, удзень зменіцца дажджом.
Часта перад каталіцкім Вялікаднем халадае. Такі дыскамфорт звязаны з фазамі Месяца. Рэч у тым, што каталіцка-пратэстанцкі Вялікдзень адзначаецца ў першую нядзелю пасля Поўні за вясновым раўнадзенствам. Сёння і заўтра — акурат Поўня.
А падчас Поўні мяняецца атмасферны ціск, які і можа прыводзіць да змены надвор'я, ападкаў ды пахаладання.
На 1 красавіка прагназуюць моцныя дажджы, але ўжо да 8-10 цяпла, у панядзелак — мокры снег.
Але ў сераду ў Мінску ўжо +14—16, паведамляе pogoda.by.
Таму, магчыма, праваслаўны Вялікдзень будзе цёплым і сапраўды вясновым. Вясна прыйдзе.